Нам жыць і помніць : (да 70-годдзя з дня вызвалення Іўеўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў) / [укладальнікі: Л. Л. Бутурля, Г. І. Завадская, І. Б. Жышко]. – Гродна : Гродзенская друкарня, 2014. – 79 c.    


      Выданне прысвечана 70-годдзю вызвалення Іўеўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ахоплівае перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Прыводзяцца спісы ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія нарадзіліся, пражывалі ці пражываюць на тэрыторыі раёна. 

   Асобныя раздзелы кнігі прысвечаны ўшанаванню памяці загінуўшых землякоў, мірных жыхароў ахвяр фашысцкага тэрору, воінаў Савецкай Арміі, якія загінулі на тэрыторыі раёна. Дадзены звесткі пра сіроцкі дом, які дзейнічаў у горадзе Іўе ў перыяд акупацыі, лёс яўрэйскага насельніцтва раёна, якое было знішчана нямецкімі акупантамі. У асобны раздзел змешчаны вершы мясцовых паэтаў, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне.     

      Кніга будзе карыснай і цікавай для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Іўеўскага краю. 


  Чытаць электронны варыянт выдання: https://ivie-lib.by/wp-content/uploads/2021/12/nam_pomnit.pdf