Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Іўеўскага раёна / рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн. : БЕЛТА, 2002. – 509 с.    

 

      Кніга асвятляе багатую гісторыю Іўеўшчыны ад старажытных часоў да нашых дзён. У хроніцы выкарыстаны дакументы і матэрыялы з архіўных, музейных і друкаваных крыніц, у яе ўключаны абагульняючыя гістарычныя нарысы, артыкулы, успаміны і іншыя матэрыялы пра найбольш цікавыя падзеі ў жыцці раёна, яго знакамітых людзей, якія праславілі гэты край сваёй баявой, працоўнай і творчай дзейнасцю.

     Значная частка хронікі прысвечана перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Прыводзяцца спісы партызан, падпольшчыкаў, воінаў Чырвонай арміі, якія загінулі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, мірных жыхароў  – ахвяр фашысцкага тэрору.

    Прыводзяцца таксама звесткі пра жыхароў раёна, якія сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій і пазней былі рэабілітаваныя. Асобны раздзел кнігі прысвечаны апісанню багатай матэрыяльнай і культурнай спадчыны Іўеўшчыны, гісторыі яе населеных пунктаў.

     Кніга будзе карыснай усім, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю.