Зельскі, А. Г. Хатынь. Трагедыя беларускага народа = Хатынь. Трагедия белорусского народа = Khatyn. Tragedy of the belarusian people : [да 75-годдзя трагедыі вёскі] / А. Г. Зельскі ; [пераклад на англійскую мову: А. В. Цітова ; пераклад на рускую мову: І. Б. Клепікаў ; фота: А. П. Дрыбас, А. Р. Шаблюк, В. А. Жалабковіч] ; Мемарыяльны комплекс “Хатынь”. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя ім. П. Броўкі, 2018. – 144 с.: іл.
Кніга беларускага гісторыка, дырэктара мемарыяльнага комплексу "Хатынь" А. Г. Зельскага прысвечана 75-годдзю трагедыі вёскі Хатынь, якая стала для ўсяго свету сімвалам незлічоных ахвяр, пакут і мужнасці беларускага народа ў Другой сусветнай вайне.
22 сакавіка 1943 года гітлераўскія карнікі знішчылі вёску, спалілі жывымі і расстралялі амаль усіх яе жыхароў – 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей. Лёс Хатыні падзялілі сотні іншых беларускіх вёсак. Помнікам усім ім стаў мемарыяльны комплекс "Хатынь".
У кнізе змешчаны гістарычныя звесткі пра Хатынь, пачынаючы з 16 стагоддзя, расказ пра трагедыю гэтай і іншых беларускіх вёсак, знішчаных нацыстамі ў Вялікую Айчынную вайну, гісторыя стварэння мемарыяльнага комплексу "Хатынь" і яго падрабязнае апісанне.
Выданне прызначана для шырокага кола чытачоў і найперш для моладзі, якая павінна ведаць трагічныя старонкі гісторыі Бацькаўшчыны.