Яцкевіч, Н. А. Трасцянец. Трагедыя народаў Еўропы = Тростенец. Трагедия народов Европы = Trastsianets. The tragedy of the peoples of Europe / Н. А. Яцкевіч, М. Г. Нікіцін ; [фота А. П. Дрыбаса] ; Мемарыяльны комплекс “Трасцянец”. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2018. – 124, [3] с. – (Хвіліна маўчання...).
Кніга прысвечана трагічным падзеям, якія адбываліся ў 1941-1944 гадах каля былой вёскі Малы Трасцянец Мінскага раёна. Тут існавала найбуйнейшая на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі СССР нацысцкая "фабрыка смерці" Трасцянец, – адно з 8 найбуйнейшых у Еўропе месцаў масавага знішчэння людзей. Яе ахвярамі сталі 206,5 тысяч мірных жыхароў Савецкага Саюза, Германіі, Аўстрыі, Чэхіі, іншых краін, а таксама ваеннапалонных. Помнікам ім стаў велічны Трасцянецкі мемарыял, дзве чаргі якога былі ўрачыста адкрыты ў 2015 і 2018 гадах.
У кнізе змешчаны гістарычныя звесткі пра вёскі Малы і Вялікі Трасцянец і іх наваколле, пачынаючы з канца XVI стагоддзя, падрабязны расказ пра трагедыю масавага знішчэння нацыстамі ні ў чым не вінаватых людзей, гісторыя увекавечання іх памяці.
Выданне прызначана для шырокага кола беларускіх і замежных чытачоў, найперш для моладзі, якая павінна ведаць трагічныя старонкі гісторыі Еўропы.