Ермаловіч, В. І. Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны, 1941–1945 : пытанні і адказы / В. І. Ермаловіч. – Мінск : Беларусь, 2023. – 206, [1] c.


   У кнізе ў форме пытанняў і адказаў на дакладных гістарычных фактах і матэрыялах разглядаюцца асноўныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама асаблівасці міжнародных адносін напярэдадні вайны. Выданне падрыхтавана з улікам апошніх дасягненняў гістарычнай навукі. 

    Аўтар кнігі мовай рэальных фактаў расказвае аб трагічным пачатку Вялікай Айчыннай вайны летам 1941 года, станаўленні і развіцці партызанскага руху на акупіраванай ворагам тэрыторыі нашай краіны, аб нямецкім акупацыйным рэжыме і палітыцы генацыду супраць беларускага народа, некаторых пытаннях існавання беларускай калабарацыі ў гады нямецкай акупацыі Беларусі (1941-1944 гг.). Акрамя таго, у выданні разглядаюцца пытанні аб велізарных стратах народа Беларусі ў гэтай жорсткай і кровапралітнай вайне і лёсавызначальных выніках Вялікай Айчыннай вайны, якія спрыялі фарміраванню якасна новага светапогляду беларусаў як сучаснай нацыі. 

    Для маладых грамадзян Беларусі, іх бацькоў, настаўнікаў і ўсіх тых, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй.