Яцкевіч, Н. А. Масюкоўшчына. Трагедыя савецкіх ваеннапалонных = Масюковщина. Трагедия советских военнопленных = Masiukovshchina. Tragedy of Soviet prisoners of war : мемарыяльны комплекс "Масюкоўшчына" / Н. А. Яцкевіч, М. Г. Нікіцін. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2019. – 123, [4] с. – (Беларусь. Трагедыя і праўда памяці).
Кніга выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" з серыі "Беларусь. Трагедыя і праўда памяці" прысвечана адной з самых трагічных старонак гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі – масавай гібелі савецкіх ваеннаслужачых у Масюкоўшчынскім лагеры ваеннапалонных (шталаг № 352). У 1941–1944 гадах тут былі расстраляны, закатаваны нацыстамі, загінулі ад голаду, холаду і эпідэмій звыш 80 тысяч чалавек.
У кнізе таксама расказваецца і аб іншых буйных лагерах ваеннапалонных, у кожным з якіх загінулі дзясяткі тысяч чалавек. Шмат увагі нададзена пытанням увекавечання памяці абаронцаў Айчыны.
Выданне ілюстравана гістарычнымі і сучаснымі фотаздымкамі, фотакопіямі архіўных дакументаў.
Прызначана для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Бацькаўшчыны.