Глыбоцкае гета. Яны перамаглі смерць = Глубокское гетто. Они победили смерть = Glubokoye ghetto. They overcame death / [складальнік Т. Л. Тарасевіч ; у падрыхтоўцы тэкстаў прымалі ўдзел: А. В. Галай і інш. ; пераклад на англійскую мову Г. В. Цітова]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2021. – 135 с. – (Беларусь. Трагедыя і праўда памяці).
Кніга прысвечана гісторыі яўрэйскай абшчыны горада Глыбокае Віцебскай вобласці, трагедыі і гераізму яўрэяў Глыбоччыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У выданні распавядаецца пра стварэнне нямецка-фашысцкімі захопнікамі яўрэйскіх гета ў Глыбокім і іншых населеных пунктах рэгіёна, пра знішчэнне мясцовых яўрэяў нацыстамі і іх памагатымі. Асобная частка кнігі прысвечана супраціўленню яўрэяў у Глыбоцкім гета, у ходзе якога 19 жніўня 1943 г. удзельнікі супраціўлення падняліся на ўзброенае паўстанне, знішчыўшы каля 100 нацысцкіх катаў. Некаторыя з герояў выратаваліся і працягвалі барацьбу з акупантамі ў партызанскіх атрадах. У кнізе таксама змешчаны матэрыялы пра людзей, якія з рызыкай для жыцця ратавалі яўрэяў ад расправы, пра ўвекавечанне памяці ахвяр Халакосту ў Глыбоцкім раёне.
Выданне ілюстравана гістарычнымі і сучаснымі фатаграфіямі, фотакопіямі архіўных дакументаў. Прызначана для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. Пры падрыхтоўцы кнігі выкарыстаны матэрыялы з фондаў Нацыянальнага архіва Беларусі, Занальнага дзяржаўнага архіва ў Полацку, Мемарыяльнага комплексу Халакосту “Яд Вашэм”, Мемарыяльнага музея Халакосту ў ЗША, лічбавага архіва фатаграфій Другой сусветнай вайны War Album.