Білет №4. Пытанне №1
1. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага: прычыны аб'яднання беларускіх і літоўскіх зямель у адной дзяржаве, шляхі ўваходжання беларускіх зямель у ВКЛ
Вынікі вучэбнай дзейнасці вучняў на вучэбных занятках
1. Ведаць асноўныя тэрміны, даты, асоб, умець характарызаваць і апісваць дзейнасць першых князёў літоўскіх.
2. Правільна разумець і ведаць асноўныя прычыны ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага, умець іх растлумачыць
3. Ведаць і разумець асноўныя канцэпцыі ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага, іх сутнасць
4. Умець на аснове вывучанага матэрыялу тлумачыць асноўныя спосабы ўваходжання беларускіх зямель у склад Вялікага Княства Літоўскага.
1. Прычыны ўтварэння ВКЛ
У 12 ст. на тэрыторыі Кіеўскай Русі пачаўся працэс феадальнай раздробненасці, які прывёў да ўтварэння цэлага шэрагу незалежных княстваў, у т.л. і на тэрыторыі Беларусі. Да сярэдзіны XIII ст. з'явілася некалькі прычын і фактараў, якія патрабуюць пераадолення феадальнай раздробненасці і аб'яднання беларускіх зямель у адзіную дзяржаву. Па-першае, знешнепалітычнымі перадумовамі стала пагроза з боку нямецкіх рыцараў-крыжакоў, якія заснавалі свае крэпасці ў Прыбалтыцы і пагражалі землям Беларусі і мясцоваму насельніцтву. Захоўвалася і небяспека мангольскага нашэсця, асабліва ў паўднёвых рэгіёнах Беларусі. Невялікія раздробленыя княствы аказаліся не ў стане супрацьстаяць агрэсіі крыжакоў і татара-мангол. Неабходна было іх аб'яднаць з мэтай кансалідацыі намаганняў па барацьбе з захопнікамі.
Па-другое,існавалі і эканамічныя прычыны неабходнасці аб'яднання беларускіх земляў. Далейшае развіццё гандлёвых і эканамічных адносін упіралася ў адсутнасць цэнтралізацыі і раздробленасці на беларускіх землях. Раздробленасць не садзейнічала развіццю гандлёвых сувязей паміж шматлікімі княствамі. Развіццё гарадоў і ператварэнне іх у эканамічныя цэнтры таксама садзейнічала пашырэнню эканамічных і гандлёвых сувязей паміж княствамі і садзейнічала іх збліжэнню. Па-трэцяе, пэўную ролю адыгралі і этнічныя працэсы. На тэрыторыі Беларусі ўжо былі сфарміраваны племянныя саюзы дрыгавічоў, крывічоў і радзімічаў, якія на працягу стагоддзяў, у выніку знаходжання ў складзе Кіеўскай Русі і асобных княстваў, пачалі працэс паступовага збліжэння.
2. Канцэпцыі ўтварэння ВКЛ
Працэс утварэння ВКЛ бярэ свой пачатак у Навагрудку. Менавіта Навагрудскае княства да сярэдзіны XIII ст. вылучыцца на фоне іншых княстваў і пачне набіраць эканамічную і палітычную вагу. Дадзенаму факту садзейнічала аддаленасць княства ад раёнаў барацьбы з крыжакамі, высокі ўзровень развіцця сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю. Актыўны ўдзел ва ўтварэнні ВКЛ прынялі землі Верхняга і Сярэдняга Панямоння (сучасныя землі паўночна-заходняй Беларусі і часткова Літоўскай Рэспублікі). На гэтых тэрыторыях пражывалі як славянскія хрысціянскія плямёны, так і балцкія плямёны, якія з'яўляліся язычнікамі. Хоць балцкія плямёны і валодалі менш развітай грамадскай і дзяржаўнай арганізацыяй, мелі слабыя зародкі пісьменства і менш развітыя гарады, аднак яны валодалі моцным войскам.
Існуе некалькі канцэпцый утварэння ВКЛ. Канцэпцыя „Літоўскай заваёвы” мяркуе, што літоўскія князі захапілі беларускія землі, а ўтварэнне ВКЛ звязана выключна з балцкімі плямёнамі, пры гэтым беларускім землям адводзіцца нязначная роля. Канцэпцыя "Беларускай дзяржавы" заяўляе аб тым, што менавіта беларускія землі сталі цэнтрам новай дзяржавы і што ВКЛ павінна лічыцца па характары беларускай дзяржавай. Канцэпцыя "поліэтнічнай дзяржавы" сцвярджае, што ВКЛ з'яўляецца беларуска-літоўскай дзяржавай з цэнтрам у Навагрудку. Згодна з дадзенай канцэпцыяй славяне і балты ўнеслі агульны ўклад у стварэнне новай дзяржавы.
Першым князем ВКЛ быў Міндоўг. Першапачаткова ён быў балцкім князем, які ў выніку міжусобнай барацьбы накіраваўся з балцкай тэрыторыі ў Навагрудак. У Навагрудку Міндоўг прыняў хрысціянства і зрабіў горад сваёй рэзідэнцыяй. З дапамогай мясцовых баяраў Міндоўг падпарадкаваў балцкія плямёны і ў 1253 г. каранаваўся як кароль. У 1230-я гг. - 1263 г. Міндоўг аб'яднаў частку беларускіх і літоўскіх земляў, тым самым паклаў пачатак Вялікаму Княству Літоўскаму. Пры князях Войшалку, Тройдзене і Віцене адбудзецца далейшае ўзмацненне ВКЛ і яго пашырэнне. ВКЛ уключыцца ў актыўную барацьбу з крыжакамі.
3. Шляхі ўваходжання беларускіх зямель у склад ВКЛ
Будзе існаваць некалькі шляхоў пашырэння ВКЛ і ўваходжання беларускіх земляў у склад маладой дзяржавы. У другой палове XIII - XIV стст. у склад ВКЛ былі ўключаны ўсе беларускія землі. Шэраг княстваў самі запрашалі кіраўнікоў ВКЛ на княжанне, пры гэтым заключалі спецыяльныя дамовы, якія гарантавалі мясцоваму насельніцтву захаванне старых парадкаў і традыцый. Такім чынам у склад ВКЛ увайшло Полацкае княства. Частка земляў увайшла ў склад ВКЛ у выніку дынастычных шлюбаў. Так віцебскі князь аддаў сваю дачку за Альгерда, будучага князя ВКЛ, які ў далейшым атрымаў у спадчыну землі княства і ўключыў іх у склад дзяржавы. Шэраг земляў былі далучаны да ВКЛ у выніку заваявальных паходаў. Так Вялікія князі Гедымін і Альгерд, у выніку паспяховых ваенных паходаў, далучылі да ВКЛ цэлы шэраг земляў і княстваў,
У выніку павелічэння тэрыторыі ВКЛ - у складзе маладой дзяржавы аказаліся ўсе землі сучаснай Беларусі, а сама дзяржава будзе называцца як Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Да сярэдзіны XIV ст. прыкладна 3/4 насельніцтва ВКЛ будуць адносіцца да беларускага этнасу (беларускай народнасці). ВКЛ будзе з'яўляцца другой пасля Полацкага княства гістарычнай формай беларускай дзяржаўнасці.