Білет №14. Пытанне №1

Пытанне 1. Стварэнне ССРБ: прычыны, асноўныя падзеі, значэнне

Вынікі вучэбнай дзейнасці вучняў на вучэбных занятках

1. Ведаць і ўмець з апорай на вывучаны матэрыял апісваць асноўныя тэрміны, а таксама даты і падзеі

2. Умець характарызаваць фактары, якія паўплывалі на рэалізацыю ідэі беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове

3. Умець апісаць і характарызаваць працэс абвяшчэння ССРБ, асноўныя падзеі. Ведаць гістарычных дзеячаў, звязаных з абвяшчэннем ССРБ і іх ролю ў гэтым працэсе

4. Ведаць асноўныя вынікі і наступствы I Усебеларускага З'езда, мэты і задачы стварэння ЛітБел, а таксама перадумовы і працэс другога абвяшчэння ССРБ

1. На шляху да афармлення беларускай дзяржаўнасці

Кіраўніцтва бальшавікоў на чале з У. І. Леніным заяўляла аб праве народаў на самавызначэнне. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі актуальным пытаннем стала афармленне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Пры гэтым, у першыя месяцы пасля рэвалюцыі кіраўніцтва Аблвыкамзаха (у асноўным складалася з этнічных рускіх), аднаго з галоўных органаў улады бальшавікоў на тэрыторыі Беларусі, адмаўлялася разглядаць магчымасць самавызначэння беларусаў. У 1918 г. тэрыторыю Беларусі займуць нямецкія войскі і пытанне самавызначэння будзе адкладзенае.

Да канца 1918 г. складзецца шэраг фактараў і прычын, якія аказалі ўплыў на палітыку бальшавікоў у адносінах да ідэі беларускай дзяржаўнасці. Па-першае, паваляцца надзеі бальшавікоў на сусветную сацыялістычную рэвалюцыю і сацыялістычныя рэвалюцыі ў Польшчы і Германіі, што прымусіць бальшавікоў засяродзіцца на ўнутраных пытаннях. Па-другое, на тэрыторыі Беларусі актывізуецца нацыянальны рух. Скліканне Усебеларускага з'езда 5–18 снежня 1917 г. і спроба абвясціць Беларускую Народную Рэспубліку часткай нацыянальных сіл ва ўмовах нямецкай акупацыі – спрыяюць прыняццю бальшавікамі рашэння аб стварэнні беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове.

У 1918 г. пры Народным камісарыяце па справах нацыянальнасцей будзе створана аддзяленне Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкам) на чале з Аляксандрам Рыгоравічам Чарвяковым. Белнацкім прапануе ідэю аўтаноміі Беларусі ў складзе РСФСР. Менавіта Белнацкім будзе актыўным прыхільнікам ідэй беларускай дзяржаўнасці. Да канца восені 1918 г. нямецкія войскі пакінуць тэрыторыю Беларусі, з'явіцца магчымасць абвясціць беларускую сацыялістычную дзяржаву. У снежні 1918 г. на нарадзе ў Іосіфа Сталіна і Уладзіміра Леніна будзе прынята канчатковае рашэнне аб абвяшчэнні беларускай дзяржаўнасці на сацыялістычнай аснове.

2. Абвяшчэнне ССРБ

 

30 снежня 1918 г. у Смаленску пачнецца І з'езд Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі. Будзе сфарміраваны часовы ўрад Беларусі на чале з Д. Ф. Жылуновічам. 1 студзеня 1919 г. будзе абнародаваны Маніфест аб абвяшчэнні і ўтварэнні Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі (ССРБ). Будзе створана першая беларуская нацыянальная дзяржава, якая з'яўляецца марай многіх пакаленняў беларусаў. У склад ССРБ увайшлі тэрыторыі Мінскай, Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай, а таксама часткі Смаленскай, Віленскай, Ковенскай і Чарнігаўскіх губерняў. 5 студзеня 1919 г. урад ССРБ пераедзе са Смаленска ў Мінск, які стаў сталіцай беларускай савецкай дзяржавы.

16 студзеня 1919 г.кіраўніцтва бальшавікоў у Маскве вырашыць частку тэрыторый ССРБ перадаць у склад Беларускай ССР. Гэтая ініцыятыва будзе звязана з ваенным канфліктам з Польшчай. Урад ССРБ выступў супраць, аднак пачут не быў.

2–3 лютага 1919 г. у Мінску адбудзецца I Усебеларускі з'езд Саветаў. На з'ездзе будзе прынята першая Канстытуцыя ССРБ. Згодна з канстытуцыяй улада ў краіне належала з'езду Саветаў, а паміж з'ездамі - Цэнтральнаму Выканаўчаму Камітэту. Апроч гэтага з'езд прыме рашэнне аб стварэнні Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Літвы і Беларусі (Літбел). Тэрыторыя ЛітБела фактычна стала памежнай зонай паміж РСФСР і Польскай дзяржавай і з'яўлялася буфернай дзяржавай, арэнай для будучых баявых дзеянняў. Тэрыторыя такой дзяржавы выкарыстоўваецца для размежавання дзвюх варагуючых дзяржаў. ЛітБел фактычна праіснуюць да ліпеня 1919 г., калі будзе занята польскімі войскамі.

Пасля вызвалення Беларусі ад польскіх інтэрвентаў падчас Савецка-Польскай вайны, 31 ліпеня 1920 г. адбудзецца другое абвяшчэнне ССРБ у Менску. Гэта падзея стане наступным крокам у афармленні і станаўленні беларускай дзяржаўнасці.

Стварэнне ССРБ і ЛітБел - важнейшы крок у афіцыйным афармленні беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове. ССРБ разглядаецца як нацыянальная форма беларускай дзяржаўнасці, да якой так доўга імкнуўся беларускі народ.

Билет 14. Вопрос 1.ru.be.docx
Билет 14. Вопрос 1.pptx