Вучэбны вэб-квэст
У далёкай краіне мульцікаў жывуць добрыя і вясёлыя Фіксікі. Яны таксама як і вы ходзяць у школу і вучацца. Выконваюць практыкаванні і рашаюць задачы. У іх нават падручнікі такія ж, як вашы. Калі ў Фіксікаў што-небудзь не атрымлівалася, ці ўзнікалі праблемы і цяжкасці, то яны заўсёды звярталіся да Дапамагатара.
Але аднойчы штосьці здарылася з Дапамагатарам, а Фіксікі якраз вывучалі ў школе "Назоўнік як часціну мовы". Як яны ні стараліся выканаць заданні - нічога не атрымлівалася! І гэта не дзіўна, бо Фіксікі ўсё ведаюць пра тэлевізар, вентылятар, кампьютар і іншыя рэчы, але вось пра назоўнік не ведаюць нічога!
Дапаможам ім, рабяты?
Гатовыя дапамагаць Фіксікам?
Тады запаўняйце рэгістрацыйную анкету — і пачынаем!
Фіксік ўжо чакае вас на першым этапе!