Тэсты і практыкаванні

НаШтоБуЗУ па раздзелах

НаШтоБуЗУ. Раздзел “Колеры года. Восень”

1. Ведаю, якой пары года дзеці кажуць “прывітанне”.

2. Ведаю, для чаго павучок павесіў арэлі.

3. Расказваю, чаму хочуць навучыць восень у школе дзеці.

4. Расказваю на памяць верш Якуба Коласа “Адлёт жураўлёў”.

5. Ведаю, якія птушкі адпраўляюцца ў вырай першыя.

6. Называю беларускіх пісьменнікаў і паэтаў: Рыгор Ігнаценка, Уладзімір Ягоўдзік, Якуб Колас, Міхась Даніленка, Вера Вярба, Мікола Чарняўскі, Паўлюк Прануза.

НаШтоБуЗУ. Раздзел “Маёй Радзімы дзіўны свет”

1. Называю творы, у якіх гаворыцца пра хлеб.

2. Чытаю на памяць верш Анатоля Грачанікава “Беларускія краявіды”

3. Называю апавяданні з раздзела і аўтараў.

4. Магу растлумачыць сэнс праказкі “Ідзі ў родны край - там і пад елкаю рай”.

5. Ведаю, чаму нашу Радзіму называюць “зямлёю пад белымі крыламі”.

6. Ведаю, пра якую птушку напісана: “Толькі доўгая дзюба - уверх-уніз, уверх-уніз, уверх-уніз, як кап’ё, заўсёды напагатове”.

7. Ведаю, хто напісаў радкі пра васілёк: “Сонейкам сагрэты, рос ён і дужэў, пад ласкавым небам гожа расквітнеў”.

8. Ведаю на памяць верш Авяр’яна Дзеружынскага “Хлебная скарынка”

НаШтоБуЗУ. Раздзел “Жывая кніга беларускай прыроды”

1. Называю насякомых з верша Ніны Галіноўскай “Хто жыве ў траве?”

2. Пераказваю па плане апавяданне “У арэхах”.

3. Расказваю, што здарылася з Алесікам у лесе.

4. Магу растлумачыць, як мядзведзь рыхтаваўся да зімы у вершы Янкі Журбы.

5. Магу назваць, хто з птушак буркуе, хто кукуе, стракоча, клякоча, ценькае, цёхкае, шчабеча.

6. Магу расказаць, каго называюць гаспадаром Белавежскай пушчы.

7. Ведаю назвы твораў і аўтараў раздзела.

НаШтоБуЗУ. Раздзел “Колеры года. Зіма”

1. Ведаю назвы твораў і аўтараў раздзела.

2. Ведаю змест, пазнаю творы па ўрыўках.

3. Называю, якія “добрыя справы” робіць снег.

4. Умею пераказваць змест апавядання Васіля Хомчанкі “Снег”.

5. Магу растлумачыць сэнс прыказкі “Пакармі птушак зімой, яны аддзячаць табе вясной”.

6. Магу расказаць, чаму снегіры не прыляталі на кармушку каля школы.

7. Называю прыкметы марознага надвор’я.

8. Ведаю, чаму мароз не здолеў замарозіць селяніна.

НаШтоБуЗУ. Раздзел “Сустрэча з казкай”

1. Называю назвы беларускіх народных казак.

2. Ведаю, якімі словамі Каза-манюка палохала Ваўка і Мядзведзя.

3. Называю, якімі словамі пачынаюцца казкі, а якімі заканчваюцца.

4. Ведаю змест, пазнаю творы па ўрыўках.

5. Ведаю, якімі словамі Певень выгнаў Казу з зайчыкавай хаткі.

НаШтоБуЗУ. Раздзел “Урокі жыцця”

1. Ведаю назвы твораў і аўтараў раздзела.

2. Ведаю змест, пазнаю творы па ўрыўках.

3. Магу растлумачыць, чаму добраму чалавеку ўсюды добра.

4. Магу растлумачыць, чаму не так лёгка зрабіць, як сказаць.

5. Ведаю на памяць верш Уладзіміра Карызны “Самая лепшая”

6. Складаю апавяданне па серыі малюнкаў.

7. Магу растлумачыць, хто пачынае дзень.

НаШтоБуЗУ. Раздзел “Клопат пра тых, хто навокал”

1. Называю дзейных асоб у апавяданнях раздзела.

2. Магу пераказаць “Пацеркі на снезе” па апорных словах.

3. Магу растлумачыць, чаму дзяўчынка не нарвала букет, а намалявала кветкі.

4. Умею падрабязна пераказваць змест апавядання “Шпачынае гняздо”.

5. Магу растлумачыць, чаму сабака - сябар чалавека.

6. Умею знаходзіць радкі, у якіх выказана асноўная думка твора.

НаШтоБуЗУ. Раздзел “Колеры года. Вясна”

1. Я ўмею знаходзіць у вершах і апавяданнях апісанне карцін вясновай прыроды.

2. Умею выразна чытаць на памяць верш Якуба Коласа “Песня аб вясне”.

3. Умею выразна чытаць верш “Пралеска”.

4. Называю, з якой мэтай пісьменнікі ў сваіх творах ўжываюць вобразныя словы і выразы.

5. Ведаю, з якога верша словы: "На пагорках - булі-гулі! - песні чуюцца вясне".

6. Ведаю, з якога апавядання словы: “Кожную новую госцю-птушку дзеці сустракаюць з радасцю”.

7. Ведаю, якія прыкметы ўказваюць на наступленне вясны.

НаШтоБуЗУ. Раздзел “Сям’я - прытулак дабрыні”

1. Называю, у якім з твораў апавядаецца пра тое, што бацькоўскае слова дарэмна не гаворыцца.

2. Называю, у якім з твораў апавядаецца пра мокрую мышку. Ведаю аўтара.

3. Умею выразна чытаць верш “Праўнук Перамогі”.

4. Называю, у якім з твораў апавядаецца пра тое, як дзед сон знайшоў. Ведаю аўтара.

5. Умею выразна пераказаць апавяданне “Што любіць бабуля”.

НаШтоБуЗУ. Раздзел “Колеры года. Лета”

1. Магу назваць, ад чаго імя вядзецца расказ у вершах раздзела.

2. Ведаю, чаму чэрвень не люляе, ураджай люляе.

3. Выразна чытаю вывучаныя вершы.

4. Называю колеры года.