У 2 класе ты будзеш:
ведаць прозвішчы аўтараў, назвы і змест 5 твораў, якія вывучаліся;
ведаць сродкі мастацкай выразнасці;
умець чытаць цэлымі словамі выразна, правільна і асэнсавана;
расказваць пра прачытаныя кнігі;
умець вызначаць дзейных асоб, называць галоўнага героя, вызначаць яго ўчынак, прычыны ўчынку.
Якуб Колас «Адлёт жураўлёў»,
Анатоль Грачанікаў «Беларускія краявіды»,
Авяр’ян Дзеружынскі «Хлебная скарынка»,
Уладзімір Карызна «Самая лепшая»,
Якуб Колас «Песня аб вясне».
Высокі ўзровень. Дакладнае ўзнаўленне тэксту твора. Спробы самастойнай інтэрпрэтацыі аўтарскай пазіцыі. Дапускаюцца 1-2 запінкі.
Дастатковы ўзровень. Дакладнае ўзнаўленне тэксту твора. Выразнае чытанне. Дапускаюцца 1-2 арфаэпічныя памылкі.
Сярэдні ўзровень. Узнаўленне твора ў поўным ці не ў поўным (80–90%) аб’ёме. Адзінкавыя выпадкі перастаноўкі, замены слоў, пропуску радкоў. Чытанне з элементамі выразнасці. Дапускае 5-6 арфаэпічных памылак.
Здавальняючы ўзровень. Узнаўленне твора не ў поўным аб’ёме (40–80 %), перастаноўка, замена слоў, пропуск радкоў. Чытанне з элементамі выразнасці. Дапускае 7-8 арфаэпічных памылак, якія выпраўляе з дапамогай настаўніка. Ці Невыразнае, манатоннае чытанне. Дапускае 7-8 арфаэпічных памылак, якія не можа выправіць пры ўказанні на іх.
Нізкі ўзровень. Фрагментарнае, невыразнае, манатоннае ўзнаўленне часткі твора (20–40 %). Дапускае 9 і больш арфаэпічных памылак, якія выпраўляе з дапамогай настаўніка. Ці ўзнаўленне першых радкоў твора або яго фрагмента (менш за 20 %) з памылкамі ў змесце. Невыразнае, манатоннае чытанне. Дапускае 9 і больш арфаэпічных памылак, якія не можа выправіць пры ўказанні на іх.
Высокі ўзровень. Поўны і дакладны, звязны і паслядоўны пераказ зместу твора з дапамогай настаўніка. Выразнае, вобразнае маўленне без маўленчых памылак.
Дастатковы ўзровень. Поўны і дакладны, звязны і паслядоўны пераказ зместу твора з дапамогай настаўніка. Выразнае, вобразнае маўленне з адзінкавымі маўленчымі памылкамі.
Сярэдні ўзровень. Усвядомленае ўзнаўленне зместу твора з пропускам некаторых дэталей, якія перадаюць пачуцці, стан героя. Захаванне паслядоўнасці падзей. Выразнае маўленне з асобнымі маўленчымі памылкамі.
Здавальняючы ўзровень. Недакладнае, няпоўнае ўзнаўленне зместу твора з дапамогай настаўніка. Парушэнне логікі пераказу. Малавыразнае маўленне са шматлікімі маўленчымі памылкамі.
Нізкі ўзровень. Неўсвядомленае, фрагментарнае ўзнаўленне тэксту твора з дапамогай настаўніка. Дапускае шматлікія маўленчыя памылкі і працяглыя паўзы. Парушэнне логікі ў перадачы паслядоўнасці падзей. Слоўнікавы запас абмежаваны.
Высокі ўзровень. Выразнае беглае чытанне цэлымі словамі ў тэмпе, які адпавядае індывідуальнай хуткасці маўлення вучня. Правільная інтанацыйная перадача эмацыянальнага зместу твора, настрою, стану, пачуццяў герояў з дапамогай сродкаў маўленчай выразнасці (сіла голасу, тон, тэмп, рытм, паўза, лагічны націск). Адзінкавыя тэхнічныя памылкі выпраляюцца самастойна.
Дастатковы ўзровень. Выразнае чытанне цэлымі словамі ў тэмпе, які адпавядае індывідуальнай хуткасці маўлення вучня. Складовае чытанне цяжкіх слоў (незразумелых па сэнсе і складаных па структуры). Правільная перадача інтанацыі сказа, захаванне патрэбнай даўжыні паўз паміж сказамі і абзацамі, унутры сказаў з апорай на аўтарскія знакі прыпынку. Дапускае 2 тэхнічныя памылкі па сэнсавай здагадцы і/або ў пастаноўцы лагічных націскаў.
Сярэдні ўзровень. Чытанне цэлымі словамі ў запаволеным тэмпе, складовае чытанне цяжкіх слоў (незразумелых па сэнсе і складаных па структуры). Дапускае 5-6 тэхнічных і/або арфаэпічных памылак. Інтанацыйныя недакладнасці; памылкі ў пастаноўцы лагічных націскаў.
Здавальняючы ўзровень. Манатоннае чытанне з элементамі складовага чытання ў запаволеным тэмпе, празмернае расцягванне асобных слоў і складоў. Дапускае 7-8 тэхнічных і/або арфаэпічных памылак, якія не можа выправіць пры ўказанні на іх.
Нізкі ўзровень. Манатоннае складовае чытанне ў празмерна запаволеным тэмпе. Дапускае 9 і больш тэхнічных і/або арфаэпічных памылак, якія не можа выправіць пры ўказанні на іх.
Высокі ўзровень. Высокі ўзровень разумення тэксту і сфарміраванасці чытацкіх уменняў. 100 (90-99)% правільных адказаў.
Дастатковы ўзровень. Дастатковы ўзровень разумення тэксту і сфарміраванасці чытацкіх уменняў. 80-89 (70-79)% правільна выкананых заданняў.
Сярэдні ўзровень. Сярэдні ўзровень разумення тэксту і сфарміраванасці чытацкіх уменняў. 60-69 (50-59)% правільных адказаў.
Здавальняючы ўзровень. Здавальняючы ўзровень разумення тэксту і сфарміраванасці чытацкіх уменняў. 40-49 (30-39)% правільна выкананых заданняў.
Нізкі ўзровень. Нізкі ўзровень разумення тэксту і сфарміраванасці чытацкіх уменняў. 20-29 (1-19)% правільна выкананых заданняў.
Пісьмовая форма кантролю ажыццяўляецца з выкарыстаннем комплекснай работы, якая складаецца з тэксту і заданняў. Вучні самастойна чытаюць літаратурны твор і выконваюць заданні, якія дазваляюць праверыць і ацаніць сфарміраванасць чытацкіх уменняў у галіне работы з тэкстам і інфармацыяй, у тым ліку:
пошук і вылучэнне інфармацыі з тэксту;
інтэграцыю і інтэрпрэтаванне паведамлення тэксту;
асэнсаванне і ацэнку паведамлення тэксту;
выкарыстанне інфармацыі з тэксту.