Ацэнка вынікаў

Ацэнка класных і дамашніх работ:

Высокі ўзровень. 

Няма памылак ці 1/2 памылкі

Дастатковы ўзровень. 

1-2 памылкі

Сярэдні ўзровень

3-4 памылкі

Здавальняючы ўзровень

5-6 памылак

Нізкі ўзровень. 

7 і больш памылак

Ацэнка слоўнікавага дыктанта:

Высокі ўзровень. Няма памылак ці 1выпраўленне на месцы нягрубай памылкі

Дастатковы ўзровень. 1 выпраўленне на месцы грубай памылкі ці 2 выпраўленні на месцы нягрубай памылкі, ці 1 памылка ў слове

Сярэдні ўзровень. 2-3 памылкі

Здавальняючы ўзровень. 4-5 памылак

Нізкі ўзровень. 6 і больш памылак


Кожная памылка ў слоўнікавым слове лічыцца за асобную памылку (копілюш замест капялюш - 2 памылкі!).

Класіфікацыя памылак:

Грубымі лічацца:

Кожная памылка ў слоўнікавым слове лічыцца за асобную памылку (копілюш замест капялюш - 2 памылкі!).

Нягрубымі лічацца наступныя памылкі:


Памылкамі, якія паўтараюцца, лічацца памылкі ў адным і тым жа слове ці формах аднаго і таго ж слова (бероза, берозы, берозай замест бяроза, бярозы, бярозай). Незалежна ад іх колькасці, яны лічацца за адну памылку.

Памылкі на адно вывучанае правіла, дапушчаныя ў розных словах (аднатыпныя памылкі), лічацца ў кожным слове асобнай памылкай (рыпка, каска, лышка замест рыбка, казка, лыжка – правапіс парных па звонкасці/глухасці зычных у сярэдзіне слова).

Напісанні, што з’яўляюцца пад уплывам графікі рускай мовы (і – и), выпраўляюцца, але за памылку не лічацца.

 

Дзве нягрубыя пунктуацыйныя памылкі прыраўноўваюцца да адной грубай.

 

У навучальных работах два выпраўленні на месцы грубых памылак лічацца за адну нягрубую памылку.


У выпадку, калі вучань спісаў практыкаванне, але не прыступіў да выканання задання (заданняў), аб’ём выкананай работы складае 50 %, што адпавядае 4 дапушчаным памылкам.