Вывучы на памяць вершы:

Якуб Колас. «Адлёт жураўлёў» (ёсць МЕДЫЯ)

Анатоль Грачанікаў. «Беларускія краявіды»

Авяр’ян Дзеружынскі. «Хлебная скарынка» 

Уладзімір Карызна. «Самая лепшая» 

Якуб Колас. «Песня аб вясне» (ёсць МЕДЫЯ на рускай мове)

Ацэнка чытання на памяць:

Высокі ўзровень. Дакладнае ўзнаўленне тэксту твора. Спробы самастойнай інтэрпрэтацыі аўтарскай пазіцыі. Дапускаюцца 1-2 запінкі. 

Дастатковы ўзровень. Дакладнае ўзнаўленне тэксту твора. Выразнае чытанне. Дапускаюцца 1-2 арфаэпічныя памылкі.

Сярэдні ўзровень. Узнаўленне твора ў поўным ці не ў поўным (80–90%) аб’ёме. Адзінкавыя выпадкі перастаноўкі, замены слоў, пропуску радкоў. Чытанне з элементамі выразнасці. Дапускае 5-6 арфаэпічных памылак. 

Здавальняючы ўзровень. Узнаўленне твора не ў поўным аб’ёме (40–80 %), перастаноўка, замена слоў, пропуск радкоў. Чытанне з элементамі выразнасці. Дапускае 7-8 арфаэпічных памылак, якія выпраўляе з дапамогай настаўніка. Або: Невыразнае, манатоннае чытанне. Дапускае 7-8 арфаэпічных памылак, якія не можа выправіць пры ўказанні на іх. 

Нізкі ўзровень.  Фрагментарнае, невыразнае, манатоннае ўзнаўленне часткі твора (20–40 %). Дапускае 9 і больш арфаэпічных памылак, якія выпраўляе з дапамогай настаўніка. Або ўзнаўленне першых радкоў твора або яго фрагмента (менш за 20 %) з памылкамі ў змесце. Невыразнае, манатоннае чытанне. Дапускае 9 і больш арфаэпічных памылак, якія не можа выправіць пры ўказанні на іх.