Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Дзмітравіцкая сярэдняя школа" Камянецкага раёна

Сардэчна запрашаем у этнаграфічны музей

“Сялянская хата”

Этнаграфічны музей «Сялянская хата»

Трэба ведаць – сэрца просіць,

Як дзядам, бацькам жылося…

Як сахой даўней аралі,

Як смыком зямлю бярлялі,

Як з сявалкі збожжа-зерне

Рассявалі чорнай жменяй…

Тэба ведаць, што зазналі,

Як на пана працавалі…

Трэба ведаць і пра тое,

Апраналі што? Якое?..

Пятрусь Броўка. «Наш музей»


Музей "Сялянская хата" ўяўляе сабой тыповае сялянскае жыллё пачатку 20 стагоддзя. Гэты дом стаяў у вёсцы Ражкоўка і ў 1989 годзе быў перавезены на тэрыторыю школы. Для Заходняга Палесся канца 19 пачатку 20 стагоддзя было характэрна трохкамернае жыллё тыпу хата+сенцы+камора. Наша хата ўяўляе сабой змененую планіроўку такога тыпу жылля. У ёй камора падзелена на две часткі - адна з якіх камора, а другая - хата-летнік.


Хата мае памеры 11м на 5,7м. Гэта даволі вялікі будынак, які гаворыць аб тым, што жылі ў ім некалі не самыя бедныя людзі. Падлога ў "Сялянскай хаце" гліняная- такой яна была ў пачатку 20 стагоддзя. І толькі дах пакрыты шыферам, а не саломай, як гэта было раней. У музеі "Сялянская хата" сабрана багатая калекцыя прадметаў быту нашых продкаў, што дае магчымасць акунуцца ў атмасферу іх жыцця і побыту.


Цель создания

Какая идея легла в основу клуба? Каковы его цели и задачи? Что объединяет членов вашего клуба?

Достижения

Подпись к видео
Подпись к презентации