Насенне дабра, што пасеяна казкай

У душы чалавека ўсходы дае.

Свет напаўняецца светлаю фарбай,

Святло дабрыні па жыцці нас вядзе.

Дарагія сябры!

Запрашаем вас у Казачную краіну. У гэтым падарожжы вы пазнаёміцеся з бытавымі казкамі, казкамі пра жывёл і выканаеце цікавыя заданні.

За гэты час вам трэба будзе выканаць прапанаваныя заданні.

У час падарожжа вы адчуеце павагу да нашага народа і роднай мовы. Адкрыты куфэрак вам дасць новыя веды, навучыць працаваць у камандзе, будзе садзейнічаць вашаму сяброўству і добрым адносінам да людзей.


Вам дапаможа чароўны клубочак, які будзе вас весці ад задання да задання. Таму не шкадуйце свайго часу і адпраўляйцеся са сваёй камандай у Казачную краіну.

За клубочкам ты ідзі

І ў казку пападзі!

У добры шлях! Жадаем поспехаў!

УВАГА!

Этапы падарожжа будуць адчыняцца па меры іх праходжання