Наша родная мова самая прыгожая і вельмі мілагучная. Яна – нібы спеў салаўя, нібы звон капелі ранняй вясной, нібы гук сярпа ў полі. Яна цеплая, як матуліна пяшчота!

Але мы самі, часам нават несвядома, агароджваем сябе ад беларускай мовы, з-за гэтага радзей чуем яе, а потым і зусім забываемся пра яе. Калі ж педагагічныя супрацоўнікі, бацькі выхаванцаў будуць разам з дзецьмі вывучаць родную мову, поспех абавязкова прыйдзе!

Гэтая старонка для тых, хто каму падабаецца беларуская мова, для тых, хто хоча на ёй гаварыць або хоча навучыць гаварыць маленькіх выхаванцаў, для тых, хто любіць родную мову, для тых, хто любіць Беларусь.

Мы прапануем планы тэматычных тыдняў, канспекты заняткаў, відэалекцыі, тэставыя практыкаванні  для педагагічных работнікаў, бацькоў і выхаванцаў, флэш-гульні, вэб-квэсты і шмат карысных спасылак.

Жадаем творчых поспехаў! Карыстайцеся і памятайце: дзіця, якое з маленства шануе традыцыі сваіх продкаў, гаворыць па-беларуску, паважае сваіх бацькоў, пранясе такія адносіны праз усё жыццё. І тады новыя пакаленні маленькіх беларусаў будуць размаўляць на роднай мове.