ПОДЕЛИТЬСЯ ТУРОМ
Школьны этнаграфічны музей “Спадчына Беларусі” быў створаны ў 2009 годзе. Да гэтага часу існаваў этнаграфічны куток у кабінеце беларускай мовы і літаратуры. Заснавальнікам музея была Лычук Л.Г., настаўнік беларускай мовы і літаратуры.
Адкрыццю музея папярэднічала падрыхтоўчая праца пад кіраўніцтвам былога дырэктара школы Нікіфаравец І.Ф. Экспанаты сабраны вучнямі, бацькамі, настаўнікамі школы. Музейная экспазіцыя знаёміць з побытам, культурай, майстэрствам беларусаў – людзей шчырага сэрца і добрай душы, людзей, апантаных беларускасцю.
Школьны музей “Спадчына Беларусі” выконвае экспазіцыйную, выхаваўчую і адукацыйную фунукцыі, якія накіраваны на развіццё асобасных якасцей навучэнчаў, на атрыманне імі дадатковых адукацыйных паслуг. Этнаграфічны музей з’ўляецца цэнтрам патрыятычнага і грамадзянска-духоўнага выхавання.
Мэта дзейнасці музея: фраміраванне грамадзянска-патрыятычных і маральных якасцей асобы , выхаванне пачуцця нацыянальнай годнасці.
Задачы работы этнаграфічнага музея:
Пашырыць даследванні гістарычнай спадчыны роднага краю;
Даць школьнікам больш шырокае ўяуленне пра быт сялянства;
Узнавіць, актывізаваць, пашлыбіць і сістэматызаваць веды вучняў пра народны побыт ХІХ – ХХ стагоддзяў;
Узмацніць цікавасць вучняў да багацейшай народнай спадчыны;
Выхоўваць асобу з гуманістычным светапоглядам, самастойным мысленнем, з развітым, высока-культурным пачуццём нацыянальнай і асабістай самапавагі;
Развіваць вобразнае мысленне і творчыя здольносці вучняў.
12. Напрамкі дзейнасці музея.
12.1 Арганізацыйна- інструктыўна-метадычная дзейнасць.
12.2 Фондавая дзейнасць і ўлік музейных прадметаў.
12.3 Афармленне і абсталяванне.
12.4 Экскурсійна-прапагандысцкая дзейнасць.
12.5 Пошукавая, даследчая дзейнасць.
12.6 Культурна-асветніцкая дзейнасць.
Па кожнаму з напрамкаў праводзіцца наступная работа:
12.1 Арганізацыйна-інструктыўна-метадычная дзейнасць.
* вядзенне музейнай дакументацыі;
* афармленне музейнай экспазіцыі;
* арганізацыя наведвання музея вучнямі школы і вучнямі іншых школ, бацькамі, гасцямі школы.
* работа савета школьнага музея.
* работа гуртка “ Спадчына Беларусі”.
12.2 Фондавая дзейнасць і ўлік музейных экспанатаў.
У фондах школьнага этнаграфічнага музея “ Спадчына “ на сённяшні дзень знаходзіца 180 экспанатаў асноўнага фонду. Тут прылада працы сялян, ручнікі тканыя і вышытыя, ткатцтва, куфар, ступа, жорны, малацільны цэп, гліняны посуд.
Найвялікшую каштоўнасць прадстаўляюць наступныя экспанаты: жорны, ступа, маслабойка, прасы вугольныя, грэбенечасальнік, калаўроты, прасніца, мотальскія ручнікі, андаракі, жаночае адзенне, вышаваны дыван, драўлянае карыта, вясельная жаночая сукенка пачатку ХХ стагоддзя. Заведзена інвентарная кніга паступлення музейных прадметаў, метадычны пакет дакументаў аб дзейнасці школьнага музея, папка распрацовак класных гадзін, пазакласных мерапрыемстваў па патрыятычным выхаванні, інфармацыйных гадзін, папка правядзення народных святаў і абрадаў, распрацовак музейных экскурсій і музейных заняткаў, музейная старонка “Школьны музей” на сайце ўстановы адукацыі.
12.3. Афармленне і абсталяванне
1. афармленне выставы “Карункі”
2. афармленне выставы “Лялькі –закруткі”
3. афармленне стэнда “Спадчына Беларусі”
4. афармленне выставы “Музей у чамадане”.
12.4. Экскурсійна – прапагандысцкая дзейнасць
- правядзенне тэматычных экскурсій;
- арганізацыя і правядзенне ўрокаў на базе музея з выкарыстаннем экспанатаў;
- правядзенне каляндарна-абрадавых святаў;
- арганізацыя і правядзенне конкурсаў і тэатралізаванных прадстаўленняў.
12.5.Пошукавая і даследчая дзейнасць
З мэтай збору прадметаў даўніны пры правядзенні экскурсій экскурсаводы звяртаюцца да экскурсантаў з просьбай папаўняць музей экспанатамі. Вялікі поспех у папаўненні музея новымі экспанатамі прыносіць арганізацыя пошуковай работы вучняў падчас канікул, калі яны бываюць у вёсках у сваіх бабуль і дзядуль.
Вучні не толькі прыносяць экспанаты, але і цікавыя гісторыі аб іх. Па выніках такіх сустэч і гутарак былі напісаны даследчыя працы для ўдзелу ў раённых і абласных конкурсах.
12.6.Культурна- асветніцкая дзейнасць
Школьны музей адыгравае вялікую ролю ў фарміраванні музейнай культуры.
Менавіта школьны музей часцей за ўсё становіцца першым музеем у жыцці школьніка.Таму вельмі важна выхаваць у вучняў правільныя адносіны да музея, яго фондаў, навучыць даследчай дзейнасці, а таксама выкарастаць атрыманыя веды на практыцы.
Работа музея садзейнічае ўдасканаленню выхаваўчай работы, духоўнаму росту асобы, развіццю маральных і патрыятычных якасцей, глыбокаму ўспрыманню нацыянальных каштоўнасцей і традыцый беларускага народа.
Вучні гуртка “Спадчына” складаюць экскурсійную групу. Па кожнай тэматычнай экспазіцыі створаны экскурсіі. Экскурсавод – гэта ў нейкай ступені творчая прафесія, у нечым блізкая да акцёрскай. Таму яна патрабуе адпаведнага майстэрства і падрыхтоўкі. Разнастайныя тэматычныя экскурсіі дазваляюць неаднаразова наведваць этнаграфічны музей і пазнаёміцца з матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчынай беларускага народа.
Асаблівай цікавасцю і папулярнасцю сярод вучняў школы карыстаецца экскурсія “Гісторыя аднаго экспаната”, дзе экскурсаводы не толькі расказваюць пра экспанаты, але і загадваюць загадкі, успамінаюць прыказкі і прымаўкі, паданні, народныя павер’і, чытаюць вершы, спяваюць песні. Экскурсаводамі распрацаваны экскурсіі пра серп, верацяно, ступу, лапці, жорны, калаўрот, прас, ганчарныя вырабы, сявеньку.
Музей – святочная пляцоўка. Пры падрыхтоўцы да любога свята школьнікі вывучаюць абрады беларускага народа, даведаюцца пра асаблівасці таго ці іншага свята, каб больш яскрава і дакладна ўсё выглядала.Удзельнікі мерапрыемства выкарыстоўваюць музейныя экспанаты: фартухі, хусткі, сукенкі, спадніцы, ручнікі, сярпы, прасы, качалкі, збанкі, верацёны, калаўрот і г.д. На базе музея праходзяць святы: “Багач”, “Пасядзелкі ў Піліпаўку”, “Калядкі”, “Масленіца”, “Саракі”, “Кожная хата байкамі багата”, “Калі ласка, у нашу хату”.
Экскурсаводы праводзяць этнаграфічныя чытанні па тэмах: “Традыцыі і абрады: беларускія святы”, “Беларускі народны касцюм: адзенне”, “Ганчарныя вырабы”, “Сакральны свет беларусаў” і іншыя.
Акрамя экскурсіі, свят у музеі праводзяцца падарожжы, пасядзелкі, выставы, віктарыны, конкурсы, квэсты, сустрэчы з цікавымі людзьмі, гульні.
13. Экспазіцыйная дзейнасць
Раздзелы экспазіцыі:
1. Прадметы хатняга ўжытку. У гэтым раздзеле нашага музея сабраны прадметы, якімі карысталіся жанчыны ў паўсядзённым жыцці: драўляная лапата, ухват, маслабойка, бідон для малака, ступа, гліняны посуд.
2. Прылады працы гаспадара і гаспадыні. У гэтым раздзеле ёсць прадметы , якімі карысталіся мужчыны: малацьбітны цэп, каса, рагулі. Гаспадыні карысталіся прасам, качалкамі, сярпом.
3. Берасцейскія ручнікі “Матулін ручнік”.У гэтай экспазіцыі размешчаны тканыя і вышытыя ручнікі.У музеі знаходзіцца больш 30 ручнікоў,сабраных у Іванаўскім, Драгічынскім, Пружанскім раёнах.Тканыя ручнікі былі зроблены мотальскімі ткачыхамі.
4. Прадметы ткацтва. Самі кросны не сабраны.У музеі знаходзяцца толькі некаторыі часткі ткацкага станка, а таксама калаўрот.
Створаны перасоўныя экспазіцыі:
Выстава творчых работ настаўнікаў, тэхнічных работнікаў, майстроў г.Брэста Гопша А.Г., Майсюк Г.З., Дробат В.М.;
Выстава творчых работ вучняў;
Выстава “Лялькі -закруткі”;
Выстава навагодніх кампазіцый.
14. Работа актыва і савета музея
Асноўную частку работы выконвае актыў. Ён пастаянна папаўняецца новымі вучнямі. Актыў вывучае літаратурна-гістарычныя і другія крыніцы, што адпавядаюць профілю музея, забяспечваюць беражлівыя адносіны да музейнах экспанатаў, арганізуюць іх улік у інвентарнай кнізе, праводзяць экскурсіўна-лектарскую работу. На сённяшні дзень актыў поўнасцю абнавіўся, так як былы актыў – вучні адзінаццацікласнікі – сталі выпускнікамі. Актыў павышае свой узровень, наведваючы гурток “Спадчына Беларусі”. Заняткі ў гуртку садзейнічаюць інтэлектуальнаму развіццю падлеткаў.