Мая спадчына

Куток Бацькаўшчыны «Беларуская хатка»

Куток «Беларускай хаткі» паказвае інтэр'ер пакоя беларускага селяніна пачатку XX стагоддзя. Ён быў вельмі бедным. Але ўсё павінна было стаяць на сваіх месцах.

Справа размяшчалася печ, у глухім кутку стаяў ложак, каля якога вісела калыска. Каля акна размяшчаўся стол, а непадалёку куфар. Беларус быў працавітым, цягавітым, шчырым і чулым. Мы павінны ведаць і памятаць гісторыю свайго народа.

Чырвоны кут

Божамаці Лурдская

Галерэя «Беларускай хаткі»

Беларускі ручнік

З каласкоў жытневых ён сатканы,

наш ручнік, наш беларускі ўзор,

васільком, пралескай вышываны,

хвалямі блакітнымі азёр

зіхаціць ручнік наш саматканы,

родны беларускі наш узор,

і глядзіш, глядзіш зачараваны

на дзівосны, казачны ўзор.

Беларускі ручнік – нястомны спадарожнік беларуса. Ён увабраў у сябе гісторыю краіны, яе духоўнасць, творчую рэалізацыю яе жыхароў, іх мастацкае бачанне рэчаіснасці. Гэты выраб беларускага народа аб’яднойвае мінулае і будучае, выкарыстоўваючы пры гэтым сімвалізм узораў, загадкавасць арнаменту і інтрыгуючую магічную моц традыцыйных абрадаў.

Ложак з калыскай

Ложак – прадмет мэблі, прызначаны для адпачынку ў гарызантальным становішчы. Ложак звычайна размяшчаецца ў спальні, дзе складае аснову інтэр'еру.

Ложак звычайна мае чатыры апоры (акрамя спецыфічных мадэляў), з дапамогай якіх яго рама прыпаднятая над падлогай, спінкі (пярэднюю і заднюю) і матрац. Рама, апоры і спінкі ложка могуць быць выраблены з металу, дрэва і радзей з іншых матэрыялаў.

Такая канструкцыя ложка дазваляе часова размяшчаць ці захоўваць пад ёй рэчы (напрыклад, чамадан з рэчамі) і вешаць на спінку рэчы.

Больш складаная канструкцыя ложка ўключае сябе вертыкальныя слупы і нават у некаторых выпадках дах. Гэтв дадатак у спалучэнні з пакрываючым яго заслонай аддзяляе прастору памяшкання ад прасторы, дзе размешчана сам ложак. Дадатковай функцыяй такога аддзялення можа быць абарона ад насякомых. Падвешаная на карнізе або калонах тканіна, якая затуляе ложак, называецца балдахіном.

Печ

Печ – цаглянае, каменнае або металічнае збудаванне, дзе разводзяць агонь, каб нагрэць памяшканне, згатаваць ежу, а таксама спецыяльнае збудаванне для апрацоўкі якіх-небудзь матэрыялаў награваннем.

Гарлач

Гарлач – гліняны посуд з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі, звужанай шыйкай і шырэйшым за дно вусцем.

Ганчарны выраб. Гліняная пасудзіна для захавання малака і малочных прадуктаў.

Сустракаецца з выцягнутым тулавам, пуктымі бакамі і звужанай шыйкай.

Упрыгожвалі глянцаваннем, арнаментам.

Выкарыстоўваецца для захоўвання малака і малочных вырабаў. Вядомы большасці народаў свету. Вырабляецца гартаваным, чорназадымленым і паліваным. Аздабляецца глянцаваным, прарысаваным на сырой паверхні ўзорам і ангобам. Іншыя назвы: гладыш, ладыш і стаўбун. Вылучаюць віды: берасцень (аплецены стужкамі бяросты) і збан (жбан) – з дзюбай-літком і вушкам-ручкай.

Прадметы быту

Лыжка - прадмет сталовага прыбора для зачэрпвання рэдкай або рассыпістай ежы.


Прас - элемент бытавой тэхнікі для разгладжвання складак і няроўнасцяў на тканіне.

Самавар - металічны прыбор для кіпячэння вады з награвальнай трубой у сярэдзіне.

Кукла - прадмет (фігура) у выглядзе чалавека або жывёлы, зроблены з тканіны, паперы, дрэва, фарфору, пластыка і іншых матэрыялаў.

Некаторыя прадметы адзення

Кашуля

Вопратка з лёгкай тканіны, якая пакрывае верхнюю частку цела і ўжываецца як частка бялізны ці як верхняя вопратка.

Спадніца

Жаночае адзенне, а таксама частка сукенкі ад таліі ўніз.

Лапці - традыцыйны сялянскі абутак, плецены з лыка (лазовага, ліпавага), пяньковых або льняных вітушак ці тонкіх вяровак.

Прылады працы

Грэбень - прылада для часання валакна.

Cіта - прыстасаванне ў выглядзе дробнай сеткі або металічнага ліста з дробнымі адтулінамі для прасейвання, працэджвання або сартавання чаго-небудзь.

Серп - прылада для зрэзвання злакаў і траў, складаецца з закругленага ляза (як правіла сталёвага) і кароткай драўлянай ручкі.

Калаўрот, самапрадка - прылада для механізаванага прадзення лёну і воўны ў хатніх умовах.

"Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына;

Паміж сваіх і чужакоў

Яна мне ласкай матчынай."

Янка Купала