Школьны літаратурны музей Янкі Купалы

Літаратурны музей Янкі Купалы. 12 ліпеня 1982 года з нагоды стагадовага юбілею народнага паэта Беларусі Янкі Купалы Пастановай Савета Міністраў БССР№234 Сеніцкай сярэдняй школе было прысвоена імя Янкі Купалы, адначасова ў школе быў адкрыты літаратурны музей, прысвечаны вывучэнню жыцця і творчасці класіка беларускай літаратуры. На ўрачыстых мерапрыемствах, наладжаных да гэтай значнай падзеі ў гісторыі навучальнай установы, прысутнічалі блізкія Янку Купалу асобы - пляменніца паэта Ядвіга Раманоўская, былы вучань Сеніцкага народнага двухкласнага вучылішча, савецкі паэт і грамадскі дзеяч, а пасля добры сябар музея Станіслаў Пятровіч Шушкевіч. Прысутнічаў і народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў[6]. У 1989 годзе здадзены ў эксплуатацыю сучасны будынак установы, музейная экспазіцыя была адноўлена і адкрыта для наведвальнікаў у 1997 годзе. У стварэнні і афармленні дадзенай экспазіцыі школьнага музеяпрымалі непасрэдны ўдзел прафесіяналы музейнай справы - супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, якія засталіся лепшымі сябрамі і паплечнікамі школьнага музея. Экспазіцыя музея складаецца з 12 тэматычных раздзелаў:“На Купалле”,“Мая навука”,“ А хто там ідзе?”,“Наша Ніва”;“Акопы –калыска творчасці”,“Жыццё – тэатр”, “Спадчына”, “Усё для Бацькаўшчыны мілай”,“Дзеці – кветкі жыцця”,“Трагедыя народа – трагедыя паэта”,“Памяць пра паэта”, “Станіслаў Шушкевіч” .