ДУА "Сеніцкая сярэдняя школа імя Я.Купалы"

ДУА “Сеніцкая сярэдняя школа імя Я. Купалы”. Гісторыя Сеніцкай сярэдняй школы таксама цікавая. Дадзены трохпавярховы будынак, узведзены ў 1988 годзе, з’яўляецца трэцім будынкам гэтай установы. Школа ў Сеніцы адкрываецца ў 1864 годзе пры царкве

і мае статус царкоўна-прыходскай школы. Але ў 1866 годзе рэарганізавана ў двухкласнае народнае вучлішча, будынак якога ўзвялі на сродкі сялян і працоўных. У вучылішчы, акрамя агульнаадукацыйных дысцыплін, выкладаліся асновы аграноміі, жывёлаводства. У 1889 годзе вучнем гэтай установы стаў сямігадовы Янка Луцэвіч - будучы паэт Янка Купала, гэтую школу скончыў у 1922 годзе савецкі паэт Станіслаў Пятровіч Шушкевіч. Цікава, што вучыліся яны – няхай і з розніцай амаль у 30 гадоў – у адной настаўніцы.

Статус пачатковай школы Сеніцкая школа захоўвала аж да 1949 года, тады і стала сямігодкай. У 1960 годзе быў узведены новы двухпавярховы будынак школы, разлічаны на 280 вучняў. З першага верасня 1967 года Сеніцкая школа стала сярэдняй – яшчэ адна юбілейная дата 2022 года: 55 гадоў статусу сярэдняй школы. 12 ліпеня 1982 года з нагоды стагадовага юбілею народнага паэта Беларусі Янкі Купалы Пастановай Савета Міністраў БССР№234 Сеніцкай сярэдняй школе было прысвоена імя Янкі Купалы.