вуліца Набярэжная

Вуліца Набярэжная- самая доўгая вуліца аграгарадка Сеніца, яе працягласць складае амаль 3, 5 кіламетра. Да 1960 года Сеніца стаяла ўздоўж берагоў аднайменнай ракі. Рака ў час будаўніцтва Слуцкай шашы была запруджана, а на карце Мінскага раёна з’явілася новае вадасховішча. Вадасховішча сталі называць Сеніцкім возерам. Назва ж вуліцы захавалася: так і размяшчаецца ў Сеніцы вуліца Набярэжная ўжо на беразе не ракі, а вадасховішча.