Брацкая магіла

Брацкая магіла савецкіх воінаў, загінуўшых у час Вялікай Айчыннай вайны.

Каля царквы Святых Пятра і Паўла на самым вялікім узгорку - брацкая магіла 59 савецкіх салдат і партызан, якія загінулі ў 1941-1944 годзе. Большасць - салдаты 385 і 936-га артылерыйскага палка, загінуўшыя ў ліпені 1944 пры вызваленні Мінска. У раёне Сеніцы ішлі цяжкія, крывавыя баі. Сярод загінуўшых па дакументах апазнаны толькі 21 воін - з Азербайджана, Татарстана, Краснадарскага краю, расійскіх вёсак і гарадоў; толькі адзін, Шаўлюкевіч Іван Фёдаравіч, з’яўляеца ўрожанцам суседняй вёскі Канюцічы, які загінуў у 21 год. Усе астатнія - невядомыя салдаты.

Зараз мы бачым 31 імя герояў, гэтыя імёны з’явіліся пазней . Напрыклад, гісторыя запісу №23 такая: Шчасны Васілій Фёдаравіч нарадзіўся ў Сеніцы, загінуў у 1943 годзе пад Калінінградам. Яго дачка Марыя Васільеўна Захарэвіч наведала магілу бацькі і прывезла адтуль жменьку зямлі, якая была падзахавана ў брацкай магіле на радзіме В.Ф. Шчаснага, а на абеліску высечана яго імя. Марыя Васільеўна неаднаразова прысутнічала на ўрачыстых мітынгах, прысвечаных Дню Перамогі, якія праводзяцца кожны год. Менавіта на мітынгу каля брацкай магілы кожны год прымаюць вучняў Сеніцкай СШ у рады піянераў.