Ансамбль «Шчабятуха»

Ансамбль «Шчабятуха»

Узорны ансамбль народнай музыкі «Шчабятуха» быў створаны ў 1998 г. на базе ДУА «Сеніцкая сярэдняя школа імя Я.Купалы». Яго стваральнікам і кіраўніком на працягу гэтых гадоў з'яўляецца Рудніцкая Аксана Уладзіміраўна, канцэртмайстар ансамбля - Галаўко Юрый Іванавіч.

У склад ансамбля ўваходзяць вучні ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў. Аснову інструментальнага ансамбля складаюць такія інструменты як цымбалы, скрыпкі, дудкі, жалейкі, вялікі барабан, баян, шумавыя інструменты. З задавальненнем удзельнікі ансамбля іграюць на этнаінструментах: на касе, маслабойках, на дошцы для прання і інш.

У рэпертуары ансамбля беларускія народныя песні, танцы, творы беларускіх кампазітараў.

Узорны ансамбль народнай музыкі «Шчабятуха» - пераможца рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.