Бельская сярэдняя школа
1884 год - у вёсцы Бель-1 адкрыта царкоўнапрыходская школа.
1925 год - у царкоўным будынку ў вёсцы Бель-1, перададзеным школе, навучаецца 101 вучань.
1985 год - у вёсцы Бель-1 працуе толькі пачатковая школа.
19 красавіка 1985 года - выканкамам Крычаўскага раённага Савета дэпутатаў прынята рашэнне аб рэарганізацыі Першабельскай пачатковай школы ў няпоўную сярэднюю школу.
18 ліпеня 1985 года - дырэктарам школы прызначана Белянкова Ларыса Уладзіміраўна.
15 кастрычніка 1985 года - Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам прынята рашэнне аб рэарганізацыі Бельскай васьмігадовай школы Крычаўскага раёна ў сярэднюю агульнаадукацыйную школу. У новую школу былі пераведзены навучэнцы з Лабковіцкай СШ, СШ №4, СШ №5, СШ №7.
У 1992 годзе школа пераведзена ў новы будынак.
З першага верасня 1997 года - у сувязі з закрыццём Камароўскай пачатковай школы навучэнцы гэтай школы пераводзяцца ў Бельскую сярэднюю школу.
У снежні месяцы таго ж 1997 гады ў Бельскай сярэдняй школе арганізуецца псіхалагічная служба.
1998 год - месца дырэктара школы займае Мазок Міхаіл Іванавіч, у мінулым намеснік начальніка аддзела адукацыі Крычаўскага раёна.
1 красавіка 1999 года - рашэннем Крычаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 27 студзеня 1999 года на базе Бельскай сярэдняй школы адкрываецца інтэрнат-прытулак для непаўналетніх.
2000 год - на чале школы становіцца Васіленка Ала Пятроўна. У гэтым жа годзе Бельская сярэдняя агульнаадукацыйная школа пераўтвараецца ў комплекс "Школа-дзіцячы сад-інтэрнат-прытулак". На базе школы з 5 кастрычніка 2000 года адкрываецца рознаўзроставая група дзіцячага сада.
У 2002 годзе новым дырэктарам школы стаў Капаеў Мікалай Міхайлавіч, раней (з 1999 па 2002 год) настаўнік гісторыі Касцюшкавіцкага дзіцячага сада - сярэдняй школы.
2005 год - месца дырэктара Бельскага дзіцячага сада - сярэдняй школы займае настаўнік гісторыі Магілёўскага абласнога ліцэя № 4 Мануйлаў Вадзім Пятровіч. У тым жа годзе ў сувязі са стварэннем аграгарадка "Бель" школа атрымлівае новы аўтобус.
2008 год - на чале школы становіцца Салаўёў Васіль Мікалаевіч, у мінулым настаўнік фізічнай культуры Сакольніцкага дзіцячага сада - сярэдняй школы.
2010 год - Салаўёў Васіль Мікалаевіч пакідае школу ў сувязі з пераездам на новае месца жыхарства. Месца дырэктара школы застаецца вакантным.
Люты 2011 - месца дырэктара школы займае Марозаў Сяргей Анатольевіч.
З успамінаў першага дырэктара Бельскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы Белянковай Ларысы Уладзіміраўны: “Нам у школу сабраліся самыя адпетыя вучні з усіх суседніх школ. Яны нам хуценька скінулі ўсё, што ім было нядобра. Я пачала сваю працоўную дзейнасць у Лабковічах. Працавала пры Жырэнкаве (гэта тагачасны дырэктар школы), потым пры Уладзіміры Анатольевічы Капсеце і Жыранковай (жонцы першага дырэктара). Затым мяне запрасілі на працу ў Вылічальны цэнтр праграмістам. Пазней там жа працавала загадчыцай аддзела эксплуатацыі. Пасля гэтага нейкі час у Горках у такім жа вылічальным цэнтры намеснікам дырэктара па матэматычных метадах». Стаўшы дырэктарам школы Ларыса Ўладзіміраўна запрасіла на працу завучам свайго былога калегу, які быў ёй вядомы як вельмі пісьменны адмысловец. Так у Бельскай школе з'явіўся і пачаў працу Уладзімір Анатольевіч Капсет.