Бельская сельская бібліятэка

Бельская сельская бібліятэка арганізавана ў 1954 годзе ў памяшканні сельскага дома культуры. Бібліятэкарам пачала працаваць Новікава Лідзія Васільеўна. Са жніўня 1969 года прыняла бібліятэку настаўніца рускай мовы Слізкоўская-Машкетава Валянціна Мацвееўна. Паступова павялічваўся кніжны фонд. Сумесна са школай і клубам праводзіліся абмеркаванні кніг, чытацкія канферэнцыі, вусныя часопісы, тэматычныя вечары і г.д.

У 1990 годзе бібліятэка стала базавай бібліятэкай па прапагандзе беларускай і краязнаўчай літаратуры, на базе якой праводзілася вучоба бібліятэкараў сістэмы: практыкумы, семінары.

Пры бібліятэцы арганізаваны клуб па інтарэсах “Спадчына”, у актыў якога ўвайшлі вучні сярэдняй школы, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, чытачы-актывісты. На працягу многіх гадоў у бібліятэцы праводзілася значная работа па адраджэнні нацыянальнай культуры, мовы, гісторыі.

З 1996 па 2003 год у бібліятэцы працавала Тарароева Любоў Іванаўна.

З 2003-2013 гг. у Бельскай сельскай бібліятэцы працавалі маладыя спецыялісты – Майстрава Ю. С., Качаева В. В., Раентава Ю., Філіпенка В. І., Безбародава Т. В., Ігнаценка Л. У.

З 2005 года ў год заснавання першага ў Крычаўскім раёне аграгарадка згодна з Дзяржаўнай праграмай адраджэння вёскі, Бельская сельская бібліятэка стала адным з асноўных аб'ектаў дзейнасці сацыяльна-культурнага комплексу аграгарадка Бель.

Наладжваюцца сувязі з Бельскім сацыяльным прытулкам. З 2004 года бібліятэка працавала па праграме “Нашы сэрцы – дзецям”, якая развівала цікавасць дзяцей да чытання, арганізацыю іх вольнага часу.

Бельская сельская бібліятэка – цэнтр інфармацыі для насельніцтва аграгарадка “Бель”. У бібліятэкі мноства функцый, але асноўная – інфармацыйная.

Галоўнымі задачамі для бібліятэкі сталі: 

павышэнне якасці даведачнага апарата як крыніцы бібліяграфічнай і  фактаграфічнай інфармацыі;

пашырэнне форм інфармацыйнага абслугоўвання;

шырокая рэкламная дзейнасць магчымасцей бібліятэкі;

вывучэнне інфармацыйных патрэб жыхароў вёскі.

Бібліятэка забяспечвае вясковым жыхарам свабодны доступ да Інтэрнэт-рэсурсаў.

Галоўным звяном інфармацыйнай сістэмы ў бібліятэцы з'яўляецца электронны каталог. У электронны каталог ДУК “Бібліятэчная сетка Крычаўскага раёна” ўваходзяць бібліяграфічныя запісы на фонд усёй сеткі, а таксама ўключаны ўласныя базы даных артыкулаў пераадычных выданняў.

У бібліятэцы, для зручнасці чытачоў, апроч традыцыйнага абслугоўвання, аказваюцца і сэрвісныя паслугі: ксеракапіраванне, сканіраванне, раздрукоўка, і г.д. Паслугі запатрабаваны ў насельніцтва.

Сярод новаўвядзенняў – арганізацыя Цэнтра прававой інфармацыі. Дзейнасць Цэнтра прававой інфармацыі рэгламентуецца “Палажэннем аб Публічным Цэнтры прававой інфармацыі”, паводле якога асноўная задача Цэнтра – забеспячэнне ўласнага доступу сельскіх жыхароў да любой прававой інфармацыі.

Сваю работу Бельская сельская бібліятэка накіроўвае на выкананне асноўных кантрольных паказчыкаў работы і прыцягненне новых карыстальнікаў у бібліятэку і да чытання, павышэнне камфортнасці бібліятэчнага асяроддзя, фарміраванне станоўчага іміджу бібліятэкі, развіццё рэкламнай дзейнасці, распаўсюджванне краязнаўчых ведаў і выхаванне ў карыстальнікаў цікавасці да гісторыі сваёй малой радзімы, а гэтак жа фармаванне патрыятычных пачуццяў. У бібліятэцы кніжны фонд складае 11275 экзэмпляраў.

Бібліятэка аснашчана сучаснай аргтэхнікай. Інфармацыйнае абслугоўванне насельніцтва аграгарадка ажыццяўляецца з дапамогай камп'ютарных тэхналогій, Інтэрнэт-рэсурсаў, электроннай пошты і іншых электронных носьбітаў.

З 2008 года ў бібліятэцы функцыянуе клуб маладой сям'і “Шчаслівая сям'я”, асноўным напрамкам якога з'яўляецца развіццё традыцый сямейнага чытання; педагагічная асвета маладых бацькоў, прававая падтрымка маладой сям'і па пытаннях сям'і і шлюбу, арганізацыя сямейнага адпачынку.  З 2021 года  – клуб сямейнага чытання “Союз родных сердец”.

Да паслуг карыстальнікаў:

- фонд даведачных, энцыклапедычных, вучэбных выданняў па розных галінах ведаў;

 - рэсурсы Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі. ІПС “Эталон”;

- навінкі мастацкай літаратуры;

- перыядычныя выданні Беларусі;

- фонд дзіцячай літаратуры;

- міжбібліятэчны абанемент;

- Інтэрнэт-рэсурсы.