Жывая спадчына продкаў
Жывая спадчына продкаў
Аграгарадок Бель у паэзіі
Леў Цітоў
Балада пра лётчыка
памяці героя-земляка
ваеннага лётчыка
Аляксея Гуменнікава
Калі вайна гула навокал
І мірны край у агні палаў,
У сінім небе ясны сокал
Над роднай Беллю пралятаў.
А там палі і сенажаці,
І вербы ў рачной вадзе,
І з хваляваннем сочыць маці,
Як сын з фашыстам бой вядзе.
Тугой смяротнай каруселлю
Кружыўся ў небе жорсткі бой,
Герой-пілот над роднай Беллю
Радзіму засланіў сабой.
Загінуў наш зямляк за тое,
Каб мы маглі ў шчасці жыць…
І сёння жыта залатое
Нам спелым коласам шуміць.
І ў поле едуць трактарысты,
Жаўрук у воблаках пяе,
І як заўжды на небе чыстым
З-за Сожа сонца ўстае!
О. Галковская
Баллада о лётчике
И, сроднившись с машиной своей,
В небе наш воевал Алексей.
Видно, день роковой был такой
- Над деревней своей принял бой.
Бой неравный, но знал он тогда:
Земляков не коснётся беда!
И с тревогой жители Бели,
С болью в грозное небо смотрели.
И с надеждой шептали они:
“Помоги им, Господь, сохрани!...”
Видел лётчик родимый дом,
Пролетел, покачав крылом.
Там родные, отец и мать.
Как же землю эту отдать!
Ольга Живицкая
Последний бой
13 июля 1941 г.
Памяти Алексея
Гуменникова посвящается
… Они летят – кресты на крыльях.
И – вой. Протяжный, жуткий вой.
Их тени черные накрыли
Мою деревню за горой.
“Их три? Скажи, какая малость! –
Мой командир махнул рукой. –
За тех, что там, внизу, остались,
Дадим фашистским гадам бой!”
Два сердца ненавистью дышат,
Два сердца – две звезды с небес…
Когда-нибудь в селе услышат
О том, как мы сражались здесь.
“Второй стервятник задымился!”
Наш самолет стонал от ран
И в вихре пламени кружился.
Бег времени остановился –
“Идем, Алеха, на таран!”
…Над Белью, в небе ярко-синем,
Как будто царство тишины…
Земля навек обняла сына –
Шел двадцать первый день войны.
Леў Цітоў
Зімовая Бель
У небе бяздонным, нібы карабель,
Плавае месяц над вёская Бель.
Лёг навакол беласнежны кілім,
Луг і палеткі пакрыліся ім.
Сожскія воды паблізу цякуць,
Шмат Белянковых у Белі жывуць,
Толькі ніхто ім яшчэ не сказаў,
Хто ж гэту вёску прыгожа назваў.
Ведала, Бель, ты і чорныя дні:
Родныя хаты палілі ў агні,
Бачыла ты крыважэрных ваяк,
Біўся над вёскаю лётчык-зямляк!
Могілкі продкаў на ўскрайку сяла-
Зноў завіруха свій спеў завяла,
Нібы вялізны марскі карабель,
Гойдае ў снах яна ціхую Бель…
Леў Цітоў
Сніцца мне бацькоўскі ганак
У цішы ў часы начныя
Сніцца край мне дарагі,
Часта сняцца заліўныя
За Кашанамі лугі.
Сніцца мне бацькоўскі ганак,
Сцежка ў лазню наўпрасцяк,
I Маляціцкі паўстанак,
I Лабковіцкі бальшак.
Сняцца пожні i папары,
Круталобыя раўкі,
Сніцца вёсачка Баяры
Каля Натапы-paкi.
Перабачыш часам за нач
Шмат падзей за шмат нядзель:
Ад Залесся i Ананіч
Шлях да Крычава праз Бель,
У летнім лесе навальніцу,
Пах узворанай зямлі
Плешчын, Луты, Паланцу,
Дзе сябры мае жьлі...
Дні бягуць, сівеюць скроні,
Шлях жыцця ясней відзён,
Ды не пляснеш у далоні
І не вернеш даўніх дзён.
Месцы родныя мне сняцца
І зімой, і па вясне…
То дзяцінства і юнацтва
Ў снах прыходзяць да мяне!
Леў Цітоў
З Новым Годам, землякі!
Сёння цяжкі век такі,
Усё жыццё ў тумане...
3 Новым Годам, землякі,
Хлопцы-крычаўляне!
Maцi вы cвaiм сынам,
Юнакам – каханкі.
Шмат дабра жадаю вам,
Сёстры-крычаўлянкі!
Каля Натапы-ракі
Мы здаўна аселі...
3 новым шчасцем, землякі,
Ад Кашан да Белі!
Я скажу для грамады
Шчыра, па-зямляцку:
Не застала каб заўжды
Вас нішто знянацку,
Каб сышліся ўсе канцы.
Каб не бедавалі...
3 Новым Годам, крычаўцы,
Як раней нас звалі!
Леў Цітоў
Навагодняе
У снежных кілімах нізіны i ўзгоркі,
На елках блішчаць навагоднія зоркі,
У кватэрах, дамах, у лясах на паляне
Здаровы былі, землякі-крычаўляне!
Я вам прызнаюся ў зямляцкім каханні,
Я вам дасылаю свае віншаванні,
Уcix з Новым Годам сардэчна встаю,
Усім землякам я здароўя жадаю!
Хай лёс вам жыццёвы ўciм будзе зайздросны,
Хай шчасце вам год прынясе вісакосны,
Каб у сэрцах надзея часцей уваскрасала,
Было каб паболей i хлеба, i сала.
Каб удзень i ўначы, скрозь дажджы i завеі
Свяціла нам зорка дабра i надзеі,
Хай поўняцца смехам кватэры i хаты,
I плённа працуюць няхай дэпутаты!
Давайце ў вялікім i малым старацца,
Каб стала няспынна жыццё паляпшацца,
Каб добрыя справы зрабіць вы паспелі
У Крычаве, Будзе, Кашанах i Белі!