Ад калгаса – КСУП "Бель"
«Бель», сельскагаспадарчае прадпрыемства ў Крычаўскім раёне. Заснавана ў 1962 як калгас ім. ХХІІ з'езда КПСС шляхам аб'яднання калгасаў «Шлях да сацыялізму» і ім. Сталіна, арганізаваных у 1929. З 2000 па 2003 калгас «Бель», з 2003 па 2015 СВК «Бель», цяпер камунальнае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства «Бель» (КСУП). КСУП «Бель» – адно з найбуйнейшых сельгаспрадпрыемстваў Крычаўскага раёна, якое займаецца вытворчасцю і рэалізацыяй прадукцыі галін жывёлагадоўлі мяса-малочнага напрамку, раслінаводства. Адміністрацыйная сядзіба знаходзіцца ў в.Бель (з 2005 аграгарадок). Асноўны даход гаспадарцы прыносіць рэалізацыя малака. Для патрэб раслінаводства маюцца палявыя брыгады, транспартны парк з усёй неабходнай сельскагаспадарчай, трактарнай, грузавы тэхнікай, сельгасабсталяваннем, склады з угнаеннем, тэхналогіі, якія павышаюць эфектыўнасць зямель, іх апрацоўку. Своечасова праводзіць мадэрнізацыю жывёлагадоўчых ферм. У 2007 на плошчы ў 30 га закладзены сад. У структуры гаспадаркі малочнатаварная ферма, механізаваны двор і машына-трактарны парк. Плошча сельхосугоддзяў 8446 га., у тым ліку раллі 2710 га.