Елисеева Тамара Павловна
Елисеева Тамара Павловна
Беларускі вучоны-эканаміст. Доктар эканамічных навук, прафесар. Нарадзілася 17 ліпеня (26.08.1949) 1949 г. у вёсцы Бель-2 Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1972 г. скончыла БДІНГ ім. В.У. Куйбышава. Атрымаўшы досвед працы бухгалтарам і эканамістам, прайшла навучанне ў аспірантуры і ў 1980 г. была прызначаная намеснікам начальніка Упраўлення аграпрамысловага комплексу ЦСУ БССР. У 1986 г. заняла пасаду загадчыцы сектара банка даных у БелНДІ аграрнай эканомікі, адначасова стала дактарантам. У 1997 г. узначаліла кафедру статыстыкі, бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
З 2000 г. працуе прафесарам кафедры бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту Мінскага інстытута кіравання.
Доктар эканамічных навук, мае вучонае званне прафесара.
Навуковыя даследаванні прысвечаны эканамічным праблемам спецыялізацыі, канцэнтрацыі і кааперавання ў сельскагаспадарчай вытворчасці; інфармацыйнаму забеспячэнню кіравання ў аграрным сектары на аснове ЭВМ; засваенні і прымяненні міжнародных стандартаў у галіне эканамічнай інфармацыі.
Удзельнічала ў падрыхтоўцы Праграмы пераходу аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь на рыначныя адносіны.
Аўтар каля 100 публікацый. Асноўныя выданні: Система маркетинговой информации – основа регулирования спроса и предложений: моногр. Мн., 1997; Информационно-консультационное обслуживание сельских товаропроизводителей. Мн., 1997; Система информационного обеспечения и управления. Мн., 1999.
Книги Т. П. Елісеевай:
1. Елисеева, Т. Система маркетинговой информации — основа регулирования спроса и предложений : монография / Тамара Павловна Елисеева. — Минск, 1997.
2. Елисеева, Т. Информационно-консультационное обслуживание сельских товаропроизводителей / Тамара Павловна Елисеева. — Минск, 1997.
3. Елисеева, Т. Система информационного обеспечения и управления / Тамара Павловна Елисеева. — Минск, 1999.
4. Елисеева, Т. Экономика и анализ деятельности предприятий [Текст] : учебное пособие : для студентов высших учебных заведений, обучающихся по специальностям 100101 «Сервис» и 100201 «Туризм» / Т. П. Елисеева, М. Д. Молев, Н. Г. Трегулова. — Ростов-на-Дону : Феникс, 2011. — 476 с. : ил., табл.
Аб жыцці і дзейнасці вучонага:
1. Елисеева Тамара Павловна : [белорусский ученый-экономист, доктор экономических наук, профессор, уроженка д. Бель 2-я Кричевского района] // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников. 75 лет (1933–2008). — Минск : БГЭУ, 2008. — С. 208.
2. Елисеева Тамара Павловна : [белорусский ученый-экономист, доктор экономических наук, профессор, уроженка д. Бель 2-я Кричевского района] // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. / редколлегия: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн, 2005—2008. — Т. 3 : Герасименко — Картель. — 2006. — С. 495.
3. Елисеева Тамара Павловна : [белорусский ученый-экономист, доктор экономических наук, профессор, уроженка д. Бель 2-я Кричевского района] // Кто есть кто в Республике Беларусь : Т. 1. — Минск, 2001.
4. Елісеева Тамара Паўлаўна : [беларускі вучоны-эканаміст, ураджэнка в. Бель Крычаўскага раена] // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкалегія Г. П. Пашков [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 1996—2004. — Т. 18. Кн. 1 : Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ. — 2004. — С. 38.