Бель: гісторыя і сучаснасць
Бель: гісторыя і сучаснасць
БЕЛЬ – веска, цэнтр калкаса імя ХХІІ з’езда КПСС, за 9 км. на поўнач ад Крычава, 97 км. ад Магілёва, 6 км. ад чыгуначнай станцыі Крычаў-1.
З 1772 г., пасля першага раздзелу Рэчы Паспалітай, у складзе Расіі. У 1780 г. сяло Бель (62 двары, 344 жыхары), сяльцо Бель (25 двароў, 135 жыхароў) і вёска Бель (10 двароў, 122 жыхары), у ведамстве казеннай палаты. Непадалёку быў маентак, гаспадар якога ў 1874 г. валодаў 1150 дзесяцінамі зямлі, меў вадзяны млын, карчму, вінакурны завод. З 1882 г. дзейнічала царква, пабудаваная з дрэва. У 1884 г. у в. Бель-1 адкрыпа царкоўнапрыхадская школа. У 1897 г. 113 двароў, 819 жыхароў. У 1908 годзе адкрыта школа ў в. Бель-3, якая размяшчалася ў наёмным памяшканні. У тым жа годзе была адкрыта школа і ў в. Бель-2.
Апрача земляробства. вяскоўцы займаліся кравецкім і іншымі рамёсламі. У 1909 г. вёскі Бель-1 (130 двароў, 834 жыхары), Бель-2 (70 двароў, 775 жыхароў), Бель-3 (39 двароў, 355 жыхароў) у Маляціцкай воласці Чэрыкаўскага павета. Царкоўны будынак быў перададзены для школы ў в. Бель-1, у якой у 1925 г. быў 101 вучань. Дзейнічалі школы ў вёсках Бель-2 і Бель-3, а таксама пункт па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых.
У першай палове 1920-х гадоў у выніку перасяленнячасткі вяскоўцаў былі паблізу ўтвораны пасёлкі Зара, Горскі, Галсееўскі, Залескі, Гарадок, хутары Зарэчны, Лісічка, якія зараз не існуюць.
У 1925 г. створана закупачна-збытавое таварыства. У 1926 г. у в. Бель-1 211 двароў, 1282 жыхары, у в. Бель-2 98 двароў, 598 жыхароў, у в. Бель-3 72 двары 410 жыхароў. У 1929 г. арганізваны калгас «Шлах да сацыялізму» (у 1932 г. аб’ядноўваў 40 гаспадарак) і імя І. В. Сталіна (у 1932 – 34 гаспадаркі), якія з 1931 г. абслугоўвала Крычаўская МТС. У 1937 г. пабудаваны магазін.
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 31.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
З 16.07.1954 г. у Лабковіцкім сельсавеце.
3 16.7.1954 г. у Лабкоўскім сельсавеце, с 1962 г. центр калгаса імя XXII съезда КПСС. У 1962-65 гг. у Мсціслаўскам раёне.
У 1976 г. вёскі Бель-2, Бель-3 далучаны да в. Лабковічы.
У 1986 г. 138 гаспадарак, 390 жыхароў, цэнтр калгаса імя XXII з'езда КПСС, дзейнічалі лесапільня, млын, сталярна-цяслярскія майстэрні, працуюць сярэдняя школа, дзіцячы сад, фельчарска-акушэркі пункт, крама, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, аўтаматычная тэлефонная станцыя, Дом культуры, бібліятэка, сталовая, млын.
У 2005 г. – пабудаваны аграгарадок Бель, першы ў Крычаўскім раёне.
У 2007 г. 154 гаспадаркі, 397 жыхароў, цэнтр СВК “Бель”, дзіцячы сад – сярэдняя школа, фельчарска-акушэрскі пункт, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, аддзяленне сувязі, Дом культуры, бібліятэка.
У 2016 г. 429 жыхароў. У 2023 годзе насельніцтва аграгарадка складае 408 жыхароў.
Каля аграгарадка Бель Лабковіцкага сельскага Савета быў устаноўлены і асвечаны Паклонны Крыж. У мерапрыемстве прынялі ўдзел: старшыня раённага Савета дэпутатаў, РГА “Белая Русь” Ірына Пруднікава, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Кандраценка, старшыня Лабковіцкага сельскага Савета дэпутатаў Ігар Рыбчынскі, іерэй Мікалай Радчанка, жыхары аграгарадка. - Гэта вельмі важная традыцыя ўсталёўваць Паклонныя Крыжы, - адзначыла выступаючы перад жыхарамі Белі Ірына Пруднікава. – Два крыжы былі ўстаноўлены па ініцыятыве жыхароў у вёсках Маляціцкага сельскага Савета. У Бялі таксама ўстаноўлены два крыжы. Тут ініцыятарам выступіў Лабковіцкі сельсавет і айцец Мікалай. Паклонны крыж будзе абаронцам для аграгарадка і яго насельніцтва.
Радзіма беларускага вучонага, Героя Сацыялістычнай Працы М. А. Цытовіча, Елісеевай Т. П. (беларускі вучоны-эканаміст, доктар эканамічных навук, прафесар, урадженка в. Бель-2).
Літаратура:
1. Болдовский, А. Когда-то был и в Бели храм : [о земном и вечном] / Александр Болдовский // Кричевская жизнь. – 2015. – 4 лістапада. – С. 4.
3. Далецкий, В. Войну забыть невозможно... / В. Далецкий // Ленінскі кліч. – 2009. – 2 ліпеня. – С. 9.
4. Ліпскі, У. Вёска-аграгарадок / У. Ліпскі // Ленінскі кліч. – 2009. – 14 сакавіка. – С. 5.
5. Бель // Памяць : Крычаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [уклад. В. Ф. Куліненка] ; [рэдакцыйная калегія: У.С.Богаў і інш. ; мастак Э. Э. Жакевіч]. — Маладзечна : Перамога, 2004. — С. 691–692.