Бельскі сельскі Cавет

   На падставе рашэння Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў ад 12 верасня 2024 г. № 7-12 «аб перайменаванні Лабковіцкага сельсавета Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці» Лабковіцкі сельсавет перайменаваны ў Бельскі сельсавет з адміністрацыйным цэнтрам у аграгарадку Бель-1.

З лістапада 1917 года на тэрыторыі сучаснага Бельскага сельскага савета існавала 3 сельсавета. Кашанскі сельскі Савет –у які уваходзілі населеныя пункты – Кашаны, Баяры, Лабковічы, Ананічы, Стаборшчына, Стараселле, Бунькаўшчына, Плешчына. Бельскі сельскі Савет: Дубраўка, Ліпаўка, Песькавічы, Паўлавічы. Залессе, Бель-1, Бель-2, Бель-3. Паланіцкі сельскі Савет: Паланіца, Нізкі, Дарлівае,  Гарбатка, Іванаўка, Беражыстае, Варанева, Зуі, Глушнева, Падасянкі.

1954г., 4 жнівня – шляхам  аб'яднання трох  Саветаў,  Кашанскага, Бельскага і Паланіцкага быў утвораны  Лабковіцкі сельскі Савет.

Бельскі сельскі Савет размешчаны у 18 км. ад раённага цэнтра г. Крычава і у 122 км. ад абласнога цэнтра. Мяжуе з Мсціслаўскім раёнам, Маляціцкім сельскім Саветам і Шумячскім раёнам Смаленскай вобласці.

2016 - У Лабковіцкі сельсавет уваходзіць 21 населены пункт. Тэрыторыя складае 14.7 тыс. га.  Насельніцтва сельскага савета—1912 чалавек.

На тэрыторыі сельсавета  размешчаны памятнікі гісторыі:

Братская магіла савецкіх воінаў у в. Паланіца, братская магіла ў вёсцы Лабковічы, памятнік загінуўшым воінам-землякам у в. Лабковічы, памятнік загінуўшым землякам у вёсцы Іванаўка, Магіла лётчыка Гуменнікава у в. Бель-1.

  Старшынямі сельскага савета, працаваўшымі на гэтай пасадзе доўгі час і унёсшымі значны ўклад у развіццё інфраструктуры былі : Іваноў З.П., Белянкоў А.М., Новікаў І.П., Ратабыльскі А.П., Давыдзенка І.В., Жандараў А.У., Таўпыга С. Д.. Рыбчынскі І.В.

Агульная плошча тэрыторыі сельсавета складае 14, 6 тыс. га. У межах тэрыторыі сельсавета размешчана 28 населеных пунктаў. Па стане на 01.01.2024 на тэрыторыі сельсавета пражывае 1558 чалавек у 764 хатніх гаспадарках, з іх: 873 (56,0 %) працаздольных грамадзян, маладзейшых за працаздольны ўзрост - 192 (12,3 %), старэйшых за працаздольны ўзрост - 49 %). З грамадзян пенсіённага ўзросту 32 адзінокія і 232 адзінокія жыхары.

Вядучае прадпрыемства – камунальнае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства «Бель».

Сацыяльная інфраструктура

Сельскія дамы культуры - 2.

Сельскія бібліятэкі - 3.

Створаны ўсе ўмовы для арганізацыі культурнага вольнага часу жыхароў сельсавета, працуюць клубныя фарміраванні, якія дазваляюць рэалізаваць інтарэсы насельніцтва. Для медыцынскага абслугоўвання насельніцтва працуе Бельская сельская ўрачэбная амбулаторыя, 2 фельчарска-акушэрскіх пункта ў в. Лабковічы і в. Іванаўка. Створаны неабходныя ўмовы для гарманічнага і ўсебаковага развіцця падрастаючага пакалення. На тэрыторыі сельсавета размешчана Дзяржаўная установа адукацыі «Бельская сярэдняя школа Крычаўскага раёна».