Скарбонка гульняў
"СКАРБОНКА ГУЛЬНЯЎ" - гэта гульні для дзяцей і дарослых, якія дапамогуць вывучыць родную мову без нуды і прымусу. Акрамя гэтага, яны навучаць вашых дзетак чытаць і паспрыяюць развіццю ўвагі і кемлівасці. Іх можна выкарыстоўваць на занятках у дзіцячых садках і школе, а таксама гуляць дома, усёй сям'ёй. І яшчэ гэта магчымасць для людзей рознага ўзросту размаўляць па-беларуску і атрымліваць ад гэтага задавальненне.