Галоўная старонка

Сардэчна запрашаем на старонкі нашага сайта!

Сайт створаны для ўдзельнікаў рэспубліканскага вочна-дыстанцыйнага семінара 
«Вучэбныя даследаванні па беларускай мове і літаратуры»

Семінар закліканы аказаць тэарэтычную і практычную дапамогу педагогам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў кіраўніцтве вучэбнай даследчай дзейнасцю вучняў па беларускай мове і літаратуры.

Праграмай семінара прадугледжана абмеркаванне наступных пытанняў:
  • Прынцыпы, метады і формы эфектыўнай арганізацыі вучэбнай даследчай дзейнасці ў школе.
  • Даследчая дзейнасць вучняў па беларускай мове і літаратуры: змест, умовы эфектыўнага ажыццяўлення.
  • Этапы даследчай дзейнасці. Асноўныя віды вучнёўскіх даследчых работ.
  • Структура і афармленне даследчых работ вучняў.
  • Спецыфіка працы над вучэбным даследаваннем па беларускай мове.
  • Асаблівасці зместу і арганізацыі літаратурных даследаванняў вучняў.
  • Крытэрыі ацэнкі вучэбнай даследчай работы па беларускай мове і літаратуры.
  • Падвядзенне вынікаў вучэбнага даследавання: формы арганізацыі, спосабы прад'яўлення, падрыхтоўка да публічнай абароны.

Парадак правядзення семінара:
вочная частка 13.02.2018
дыстанцыйная частка: 14.02.–28.02.2018

Спосабы дыстанцыйнага ўзаемадзеяння:

Выніковая анкета
Паважаныя калегі!
Мы ўдзячныя вам за актыўны ўдзел у працы вочнага і дыстанцыйнага этапаў семінара «Даследчая дзейнасць вучняў па беларускай мове і літаратуры: варыянты арганізацыі, перспектыўныя напрамкі і тэматыка».
У вашай прафесійнай дзейнасці жадаем творчых поспехаў, таленавітых вучняў, новых ідэй і праектаў!

Паважаныя настаўнікі! Просім вас адказаць на наступныя пытанні.

Выніковая анкета



Кантакты:
Шаўлякова-Барзенка Ірына Леанідаўна,
начальнік Адукацыйнага цэнтра Нацыянальнага інстытута адукацыі кандыдат філалагічных навук, дацэнт
(8017) 229 19 86
shauliakova@gmail.com 

Пінголь Інга Аляксееўна,
аўтар курса
pininga74@gmail.com