18. Дыстанцыйная віктарына па беларускай літаратуры, прысвечаная юбілею В.Быкава



Уладзімір Караткевіч

 

Васілю Быкаву

 

Час стагоддзі, як касой, сцінае,

Веры, царствы, догмы йдуць да ценяў...

Ўсё  мінае – Гонар не мінае,

Бо народжаны адным сумленнем.

 

Калі сонца выб'ецца з туману,

Толькі іх і ўспомніць хор народаў,

Воінаў сваіх, святых і зраненых,

Рыцараў сумлення і свабоды.

                                      19.VI.1984.

 

Дарагія настаўнікі і вучні!

19 чэрвеня 2019 года беларусы ўшаноўваюць памяць народнага пісьменніка Беларусі, нашага земляка, слыннага сына літаратурнай Ушаччыны Васіля Быкава.


Рыгор Барадулін калісьці сказаў, што “Васіль Быкаў быў пасланы Усявышнім, каб апомніліся, каб нарэшце ўспомнілі, хто мы і для чаго на зямлі жывём”.


Сапраўды, В.Быкаў усё жыццё ішоў “доўгаю дарогаю дадому”, даючы нам прыклад пошуку саміх сябе і вяртання да сябе. Менавіта ён навучыў нас удумвацца ў сэнс слоў праўда, памяць, годнасць чалавечая, сумленне, выбар, каб беларусы не былі манкуртамі, каб, як пісаў А.Вярцінскі ў вершы, прысвечаным В.Быкаву, узялі “хоць долю памяці маёй – каб потым ёй не зарасці травой”.


Прапануем вам 19 чэрвеня ўшанаваць памяць нашага вялікага пісьменніка і ўзяць удзел у абласной дыстанцыйнай літаратурнай віктарыне “Я перад вамі з памяццю сваёй..”, прысвечанай 95-годдзю з дня нараджэння Васіля Быкава.


 Видэа знаходзіцца тут: https://clck.ru/GeZ3L, або




Палажэнне

аб правядзенні абласной дыстанцыйнай літаратурнай віктарыны

“Я перад вамі з памяцца сваёй…”,

прысвечанай 95-годдзю з дня нараджэння

народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава

 

 

1.     Агульныя палажэнні

1.1.          Мэта віктарыны:

Віктарына праводзіцца ў рамках Года малой Радзімы з мэтай захавання літаратурнага і культурнага здабытку Беларусі, фарміравання каштоўнасных адносін да творчай спадчыны Васіля Быкава і яго жыцця, выяўлення творчага патэнцыялу настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Віцебскай вобласці, выхавання патрыятызму маладога пакалення і падтрымкі адораных падлеткаў і моладзі.

1.2.          Задачы віктарыны:

садзейнічаць развіццю цікавасці вучняў да творчай спадчыны народнага пісьменніка Беларусі В.Быкава і яго жыцця;

пашыраць кругагляд моладзі і настаўнікаў у галіне літаратуры і культуры;

спрыяць развіццю творчага патэнцыялу настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.


 

2.     Удзельнікі віктарыны

Да ўдзелу ў віктарыне запрашаюцца вучні VIII-XI класаў устаноў  адукацыі і настаўнікі беларускай мовы і літаратуры.

Каманда складаецца:

вучнёўская група – ад 4 да 10 удзельнікаў,

група настаўнікаў – ад 1 да 3 (у залежнасці ад колькасці настаўнікаў-прадметнікаў ва ўстанове адукацыі).

 

 

 

3.     Тэрмін і этапы правядзення віктарыны

Віктарына праводзіцца ў 4 этапы з 19 чэрвеня па 27 снежня 2019 года. Пытанні віктары будуць размешчаны на сайце Віцебскіх абласных алімпіяд і конкурсаў (https://clck.ru/GcEMP) і сайце Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі (voiro.by)

1 этап – падрыхтоўчы: для ўдзелу ў віктарыне неабходна прачытаць творы В.Быкава і пазнаёміцца з матэрыяламі, публіцыстычнымі і мастацкімі крыніцамі, звязанымі з жыццём  і творчасцю пісьменніка.

Спіс матэрыялаў для вучняў

1.     Біяграфія В.Быкава.

2.     Апавяданні “Незагойная рана, “Страта”, “Сваякі”.

3.     Аповесці “Жураўліны крык”, “Сотнікаў”, “Альпійская балада”, “Знак бяды”, “Абеліск”, “Круглянскі мост”, “У тумане”.

4.     Кінастужкі “Узыходжанне”, “Знак бяды”.

 

Спіс матэрыялаў для настаўнікаў

1.     В.Быкаў. Поўны збор твораў у 14 т. Т.10, кн.1.

2.     Публіцыстыка В.Быкава.

3.     Шапран, С. “Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах”. У 2 т. – Мінск-Гародня, 2009.

4.     Д.Бічэль. “Хадзі на мой голас…” - Гародня, 2008.

5.     “Наш Быкаў” (Кніга ўспамінаў). Укладальнік Г.Бураўкін. – Мінск, 2004.

6.     В.Быкаў. “Гарадзенскі архіў” (Невядомыя творы (1957-1972). Недавершанае. Нататнікі). – Гародня, 2012.

7.     Р.Барадулін, В.Быкаў. “Калі рукаюцца душы…” – Мінск, 2003.

8.     Р.Барадулін, В.Быкаў. “Дажыць да зялёнай травы” – Мінск, 2008.

9.     Апавяданні “Жоўты пясочак”, “На Чорных Лядах”.

10.  Аповесці “Ліквідацыя”, “Жураўліны крык”, “Сотнікаў”, “Альпійская балада”, “Знак бяды”, “Абеліск”, “Круглянскі мост”,  “У тумане”.

11.  Кінастужкі “Узыходжанне”, “Знак бяды”, “У тумане”.

2 этап (6 снежня 2019 года з 14.00 да 16.00) – выкананне заданняў віктарыны, адпраўка адказаў і творчых работ (метадычных распрацовак) настаўнікаў па тэме “Жыццё і творчасць Васіля Быкава” (па жаданні атрымаць бонусныя балы)

3 этап(7 снежня па 20 снежня 2019 года) праверка адказаў на пытанні віктарыны.

4 этап (27 снежня 2019 года)– падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў віктарыны.


4.     Вынікі віктарыны і ўзнагароджанне пераможцаў

Вынікі алімпіяды абвяшчаюцца 27 снежня 2019 года і размяшчаюцца на сайце Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі ў раздзеле “Конкурсы”.

Электронныя дыпломы атрымаюць каманды вучняў і настаўнікаў, якія набралі найбольшую колькасць балаў сярод усіх удзельнікаў, але не болей за 45% ад колькасці ўсіх удзельнікаў віктарыны.