Вiртуальная выстава твораў сучаснай беларускай лiтаратуры

"

Шчодрасць на добрае слова

"

     Беларуская літаратура на шляху свайго развіцця стварыла нямала яркіх, незабыўных старонак, упісаных у велічную кнігу, створаную шматлікімі пакаленнямі майстроў пяра. Сучасных аўтараў аб'ядноўвае пачуццё адказнасці за сказанае і напісанае слова, каханне да нашай зямлі, што нам дадзеная лёсам, павага да традыцый, мове і культуры беларускага народа.

     Сучасная літаратура ўсё актыўней заваёўвае новую прастору: віртуальную прастору Інтэрнэту. Сучасная беларуская літаратура, змешчаная ў Інтэрнэце, — даволі яркая з’ява, якая развіваецца па сваіх законах. Яна, бясспрэчна, вартая асобнай увагi.

     Літаратура ў Інтэрнэце — гэта пераважна “традыцыйная літаратура”, якая пішацца для папяровых выданняў, а пасля выкладаецца ў Інтэрнэце.

    Сучасная беларуская літаратура існуе ў Інтэрнэце ў выглядзе: кніг, якія можна спампаваць; тэкстаў, што можна прачытаць; рэкламы кніжных навінак, што можна замовіць праз Сеціва; крытычных і літаратуразнаўчых артыкулаў; абмеркаваньняў кніг-твораў-аўтараў чытачамі на шматлікіх форумах; блогаў літаратараў; персанальных сайтаў літаратараў; інтэрнэт-біблятэк.

Спынімся падрабязней на  кнігах, якія можна спампаваць i тэкстаў, што можна прачытаць у Інтэрнэце.

        Прапаноўваю вашай увазе некаторыя творы сучаснай беларускай літаратуры, якія можна прачытаць як "традыцыйную літаратуру" у выглядзе кнігі, так і ў віртуальным варыянце ў Інтэрнэце.




Арлоў Уладзімір
, нарадзіўся 25.08.1953 г. у горадзе Полацку ў сям'і служачых.

Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1975). Выкладаў гісторыю ў школе ў Наваполацку (1975-1976). З 1976 г. працаваў у рэдакцыі гарадской наваполацкай газеты «Хімік» - карэспандэнтам, загадчыкам аддзела, намеснікам рэдактара. З 1988 г. - рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1986 г.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
У друку выступае з 1976 г. Першыя творы змясціў у самвыдатаўскіх альманахах «Блакітны ліхтар» і «Мілавіца». Аўтар кніг апавяданняў і аповесцей «Добры дзень, мая Шыпшына» (1986), «Дзень, калі ўпала страла» (1988), навукова-папулярнай кнігі «Асветніца з роду Ўсяслава» (1989).
Пераклаў з расейскай мовы гісторыка-этнаграфічны нарыс М.Улашчыка «Была такая вёска» (1989).
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1986) за кнігу «Добры дзень, мая Шыпшына».

Арлоў У. Рандэву на манеўрах : аповесуь ; Апавяданні / Уладзімір Арлоў. - Мн. : Маст. літ., 1992. - 271 с. 

Мінулае Беларусі - галоўная тэма прозы Уладзіміра Арлова. У кнігу ўвайшлі аповесць і апавяданні, прысечаныя падзеям нашэй гісторыі, пачынаючы з ХІІ стагоддзя. Сярод яе герояў стваральнік "Сорва пра паход Ігаравы" і сялянскі правадыр Іван Карпач, Напалеон Банапарт і паўстанцы 1863 года. Гісторыя прысутнічае і ў творах, дзеянне якіх адбываецца ў наш час. Аповесць "Сны імператара" і шэраг апавяданняў напісаны з элементамі дэтэктыўнага жанру.
ПРАПАНОЎВАЮ ПРАЧЫТАЦЬ НЕКАТОРЫЯ ТВОРЫ АЎТАРА:
- Апавяданьні - Апэрацыя «Прусакі»






Баравікова Раіса, 
нарадзілася 11.05.1947 г. у вёсцы Пешкі Бярозаўскага раёна Берасцейскай вобласці ў сям'і служачага.

Пасля заканчэння Бярозаўскай сярэдняй школы (1965) пачала працаваць у быхаўскай раённай газеце «Маяк Прыдняпроўя» літсупрацоўнікам. Скончыла аддзяленне мастацкага перакладу Літаратурнага інстытута ў Маскве (1971). Працавала рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм» (1971-1972). У 1972-1977 гг. - карэспандэнт газеты «Літаратура і мастацтва», у 1983-1988 гг. - літкансультант рэдакцыі газеты «Чырвоная змена». Сябра СП СССР з 1977 г.

У друку выступае з 1960 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Рамонкавы бераг» (1974), «Слухаю сэрца» (1978), «Такое кароткае лета» (1981), «Адгукнуся голасам жалейкі» (1984), «Каханне» (1987), «Пад небам першага спаткання» (1990).

Напісала аповесць «Кватарантка» (1980). Выйшла кніжка казак і апавяданняў для дзяцей «Галенчыны «Я», альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў» (1990). Перакладае з расейскай, украінскай і польскай моў.
Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А.Куляшова (1988) за кнігу лірыкі «Каханне».
Баравікова Р. Вячэра манекенаў : апавяданні / Раіса Баравікова. – Мн. : Маст. літ., 2002. – 186 с.

Апавяданні гэтага сборніка напісаны ў жанры псіхалагічнай фантастыкі. Калі чалавеку пачынае надакучаць будзённая аднастайнасць зямного свету, ён шукае ў сваіх думках свет паралельны. Менавіта гэты, паралельны, свет пісьменніца раіса Баравікова вельмі арганічна ўпісвае ў свае творчыя фантазіі. У выніку атрымліваюцца займальныя і вельмі праўдзівыя сюжэты на тэмы жыцця і смерці, кахання і расчараванняў.

ПРАПАНОЎВАЮ ПРАЧЫТАЦЬ НЕКАТОРЫЯ ТВОРЫ АЎТАРА:
- П'еса -Барбара Радзівіл  
- Вершы -Васьмірадкоўі апошніх пацалункаў  
 -Казаў мудрэц: яно - і нараканне... 





Брава Алена
(Брава (Гінзбург) Алена Валер'еўна)
Псеўданім - Елена Горшкова, Валерия Смирнова

Дата нараджэння - 17.08.1966

Месца нараджэння - г. Барысаў Менскай вобласці

Род заняткаў - журналіст, паэт, празаік
Скончыла з залатым медалем школу №15 г. Барысава, затым факультэт журналістыкі БДУ. Сёння гэтае імя добра знаёма барысаўчанам, пазналі яго і ў рэспубліцы. Алена Валер'еўна адказны сакратар рэдакцыі газеты "Адзінства", чалец Беларускага звяза журналістаў, аўтар выдатнай філасофскай паэзіі і прозы. А пісаць пачаткі рана: газета "Камуністычная праца" апублікавала першыя вершы таленавітай школьніцы яшчэ ў 1981 году, студэнцкая газета "Журналіст" - вершы пачынаючага паэта. Пасля канчатка БДУ вяртаецца ў родны горад. На працягу пяці гадоў (з 1994 па 1999) узначальвае рэдакцыю газеты "Адзінства". Цяжкі цяжар адказнасці не загасіла жаданне займацца літаратурнай справай. Алена вяртаецца да творчай працы. Выйшаў першую складанку " На глыбіні каранёў", дзе суседнічае паэзія які склаўся паэта і юнацкая спроба пяра. Паэзія глыбокая, філасофская асвячоная духоўнасцю і эзатэрычнасцю. Нетутэйша час і "суровая проза" схіліла да сабе талент Е. Брава. З'явіліся невялікія ў чымсьці цвёрдыя, жыццёвыя і аўтабіяграфічныя, працятыя каханнем і надзеяй аповяд і аповесці.

Узнагароджаная медалём iмя Канстанцiна Сiманава за аповесць" Дараванне". Твор быў апублікаван ў часопісе "Маладосць" у пачатку 2011 года. У перакладзе на рускую мову твор з'явілася ў шостым нумары расійскага часопіса "Сибирские огни" (Новосибирск).

(Медалём iмя Канстанцiна Сiманава адзначаюцца літаратары, падымалыя ў сваіх творах героiка-патрыятычную тэматыку.)
Алена Валер'еўна актыўная ў грамадскім жыцці - чалец Барысаўскага клуба "Дзелавая жанчына". Выхоўвае дачку.
Брава А. Каменданцкі час для ластавак : аповесці, апавяданні / Алена Брава. – Мн. : Маст. літ., 2004. – 183 с. — (Дэбют)

Гэта першая кніга прозы Алены Брава. Пісьменніцу цікавяць псіхалагічныя і філасофскія аспекты асобы чалавека, узятага на злом. Яе героі ўвесь час аказваюцца ў лёсавызначальных сітуацыях або проста жывуць у палоне ўласных фантазій. Яны пакутуюць ад фальшу і недасканаласці сучаснага жыцця, імкнуцца да адвечных каштоўнасцяў – Любові і Свабоды.


ПРАПАНОЎВАЮ ПРАЧЫТАЦЬ НЕКАТОРЫЯ ТВОРЫ АЎТАРА:
- Апавяданьні -Тапіць дзяўчатак тут дазволена 
                      -Прощение 






Далідовіч Генрых,  нарадзіўся 01.06.1946 г. у вёсцы Янкавічы Стаўбцоўскага раёна Менскай вобласці ў сям'і каваля.

 У 1968 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Шабыньскай няпоўнай сярэдняй школе Барысаўскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1969-1970). Зноў працаваў настаўнікам, а з 1971 г. - завучам у Шабыньскай школе. З 1973 г. - супрацоўнік аддзела прозы часопіса «Полымя», з 1979 г. - намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць». Сябра СП СССР з 1974 г.

 Першае апавяданне надрукаваў у 1966 г. у стаўбцоўскай раённай газеце «Прамень». Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Дажджы над вёскай» (1974), «Цяпло на першацвет» (1976), «Маладыя гады» (1979), «Міланькі» (1980), «На новы парог» (1983), «Станаўленне» (1985), «Міг маладосці» (выбранае, 1987), раманаў «Гаспадар-камень» (1986), «Пабуджаныя» (1988), «Свой дом» (часопіс «Маладосць», 1989). Выступае ў друку з публіцыстычнымі і крытычнымі артыкуламі, эсэ.

 Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя І.Мележа (1988) за раман «Гаспадар-камень».

Далiдовiч Г. Мiг маладосцi : апавяданнi, аповесцi / Генрых Далiдовiч. – Мн. : Маст. лит., 1987. – 439 с. – (Бiблiятэка беларускай прозы)

У кнігу ўвайшлі лепшыя апвяданні і аповесці.

Пераважная большасць апавяданняў пра сучаснасць, пра моладзь. Аўтара цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцб жыць і працаваць, імкнуцца да дабрыні і духоўнага ўзбагачэння. З асаблівай узрушанасцю даследуецца таемны і чароўны свет пачуццяў.

Аповесці разнатэмныя: і пра станаўленне маладой сям’і, і пра лёс маладой жанчыны, якая змагаецца за сваё шчасце.

ПРАПАНОЎВАЮ ПРАЧЫТАЦЬ НЕКАТОРЫЯ ТВОРЫ АЎТАРА:



Дудараў Аляксей
,
нарадзіўся 06.06.1950 г. у вёсцы Кляны Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1968 г. скончыў Наваполацкую прафесійна-тэхнічную навучальню нафтавікоў. Працаваў слесарам на Полацкім нафтаперапрацоўчым заводзе. Служыў у Савецкай Арміі (1968-1970), зноў працаваў на нафтаперапрацоўчым заводзе (1970-1972). У 1976 г. скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Быў акцёрам, загадчыкам літаратурнай часткі Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача (1976-1979). У 1979-1983 гг. сябра сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі «Тэлефільма» (Менск). Сакратар Саюза тэатральных дзеячаў БССР (з 1987). Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1979 г.

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалём.

У друку выступае з 1973 г. Выдаў зборнік апавяданняў «Святая птушка» (1979), казку для дзяцей «Сінявочка» (1981). Найбольш вядомы як драматург і кінадраматург. Па яго сцэнарыях пастаўлены кароткаметражныя фільмы «Кола» (1977), «Дэбют» (1978), «Буслянё» (1980) і мастацкія - «Суседзі» (1979), «Купальская ноч» (1982), «Белыя росы» (1984), «Восеньскія сны» (1986). Аўтар п'ес «Выбар» (пастаўлена ў 1979), «Парог» (пастаўлена ў 1981), «Апошні ўзлёт» (пастаўлена ў 1982), «Вечар» (пастаўлена ў 1983), «Радавыя» (пастаўлена ў 1984), «Злом» (пастаўлена ў 1988), «Вежа» (з У.Някляевым, пастаўлена ў 1990). Інсцэніраваў раманы М.Астроўскага «Як гартавалася сталь» (пастаўлена ў 1980) і М.Булгакава «Майстар і Маргарыта» (пастаўлена ў 1987). У 1987 г. выйшаў зборнік п'ес «Дыялог».

Лаўрэат прэмій Ленінскага камсамола Беларусі (1982) за зборнік апавяданняў «Святая птушка» і п'есу «Выбар», Ленінскага камсамола (1984) за творы апошніх год, Дзяржаўнай прэміі СССР (1985) за спектакль «Радавыя».
Дударев А. Белые Pосы и другие киноповести / Алексей Дударев. – Мн. : ЛiМ, 2011. – 320 с.

В книгу известного белорусского драматурга Алексея Дударева вошли киноповести ,по которым фильмы уже сняты и стали легендарными, как «Белые Росы», а также те, которые еще ждут своего экранного воплощения и представляют интерес как литературные произведения, написанные специально для кино.


ПРАПАНОЎВАЮ ПРАЧЫТАЦЬ НЕКАТОРЫЯ ТВОРЫ АЎТАРА:
- П'есы - Вечар  
- Кім  
- Князь Вітаўт  
- Крыж 
 - Палачанка 
 - Парог 
 - Радавыя 
 - Чорная панна Нясьвіжа 



Ждан Алег (сапр. Пушкін Алег), нарадзіўся 05.01.1938 г. у горадзе Смаленску (Расея) у сям'і служачага.

 Скончыў гісторыка-геаграфічны факультэт Магілеўскага педагагічнага інстытута (1960). Працаваў на будаўніцтве Карагандзінскага металургічнага камбіната (г. Цемір-Таў), у Прыташкенцкай геафізічнай партыі, затым - на будаўніцтве Брацкага, лесапрамысловага комплексу. З 1963 г. жыве ў Менску. Рабіў на трактарным заводзе абрубшчыкам, грузчыкам, выбівальшчыкам, наждачнікам, начальнікам змены (1963-1972), рэдактарам на Беларускім тэлебачанні (1972-1973), на кінастудыі «Беларусьфільм» (1973-1976, 1983-1984). Скончыў завочнае аддзяленне Літаратурнага інстытута ў Маскве (1969). Сябра СП СССР з 1983 г.

 Першае апавяданне апублікаваў у газеце «Литературная Россия». Піша на расейскай мове. Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Во время прощания» (1975), «В гостях и дома» (Масква, 1977), «Знакомый» (1977), «Черты и лица» (Масква, 1985), «По обе стороны проходной» (Масква, 1987), «Самостоятельная жизнь» (1990).

Ждан О. Князь Мстиславский : роман / Олег Ждан. – Мн. : ЛiМ, 2010. – 256 с. — (Свет минувшего)

События романа происходят в начале XVI века, когда обострились территориальные споры между Польшей и Россией. Город Мстиславль оказался окружен войсками Василия III. Чтобы спасти жителей, князь принимает решение открыть ворота города. Однако проблемы не исчерпываются. Войско не может быть созидательной силой. Близкие по языку люди оказываются чужими. И снова князь Жеславский оказывается перед трудным выбором: перейти «под руку» Василия III или накануне голодной зимы продолжать кормить многочисленное российское войско? Он сделал выбор, благодаря которому и вошел в историю города как князь Мстиславский.

ПРАПАНОЎВАЮ ПРАЧЫТАЦЬ НЕКАТОРЫЯ ТВОРЫ АЎТАРА:
- Апавяданьні - Суправаджальнік 







Марчук Георгі
й, нарадзіўся 01.01.1947 г. у горадзе Давыд-Гарадок Столінскага раёна Берасцейскай вобласці ў сям'і шаўца.

Пасля заканчэння сярэдняй школы № 2 у Давыд-Гарадку (1965) працаваў у мясцовым клубе, затым у Столінскім раённым клубе на розных пасадах: ад кіраўніка драматычнага гуртка, метадыста да мастацкага кіраўніка. У 1973 г. скончыў завочнае аддзяленне па спецыяльнасці тэатразнаўства Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. З 1969 г. у Менску - асістэнт кінарэжысёра кінастудыі «Беларусьфільм». У 1975-1977 гг. - слухач Вышэйшых курсаў сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве. З 1980 г. - кінарэжысёр на кінастудыі «Беларусьфільм», у 1980-1982 гг. - загадчык літаратурнай часткі тэатра-студыі кінаакцёра кінастудыі «Беларусьфільм». Сябра СП СССР з 1983 г.
Узнагароджаны медалём Расийскай акадэмii славеснасцi "Ревнителю просвещения".

У друку пачаў выступаць з гумарэскамі, замалёўкамі ў 1966 г. (столінская раённая газета «Навіны Палесся»). Першая аднаактовая п'еса «Выкраданне Алёны» (1971) адзначана прэміяй на рэспубліканскім конкурсе драматургіі. Аўтар пятнаццаці аднаактовых п'ес, сярод якіх «Новыя прыгоды Несцеркі» (пастаўлена ў 1980), «Магіла Чынгісхана» (надрукавана і пастаўлена ў 1981), «Дыскатэка» (пастаўлена ў 1981), п'ес-казак «Чаканне сабакі Тэафіла» (пастаўлена ў 1979), «Загадка каралевы Аварыі» (1980), «Ці кормяць ваўка ногі» (1982), «Тушканчык і чароўны чамаданчык» (1986). Напісаў камедыі «Люцікі-кветачкі» (пастаўлена ў 1974), «Цвярозы дзень Сцяпана Крываручкі» (пастаўлена ў 1985), «Вясёлыя, бедныя, багатыя» (пастаўлена ў 1986), «Альдона, Анета, Анфіса» (пастаўлена ў 1986), «Дарога ў рай», «Калі заспявае певень» (абедзве пастаўлены ў 1990). Па сцэнарыях пісьменніка пастаўлены тэлефільмы «Вясковы эрудзіт» (1985), «Запрашэнне» (1988). Адзін з аўтараў сцэнарыя дакументальнага кінафільма «Вяртанне Забэйды-Суміцкага» (зняты ў 1990).

Працуе і ў галіне прозы. Выйшлі кнігі казак «Жылі-былі дзед Васільчык і баба Кацярына» (1986), раманы «Крык на хутары» (1983), «Прызнанне ў забойстве» (1985), «Кветкі правінцыі» (1986), «Вочы і сон» (1990), «Сава Дым і яго палюбоўніцы» (1990).
Марчук Г. Глаза и сон : роман / Георгий Марчук ; пер. с бел. Ирины Кочетковой. - Мн. : Букмастер, 2011. - 256 с.

Роман рассказывает о судьбах нескольких совершенно разных людей, которых объединяет тайна из прошлого. Произошедшая драма изменила их жизни, и каждый нес эту ношу в одиночку долгое время. Но вот их дороги снова пересеклись... Эта книга о том, что наши мысли и поступки меняют нашу жизнь, ничего не проходит бесследно, а страх перед возмездием часто страшнее самого жестокого наказания.


ПРАПАНОЎВАЮ ПРАЧЫТАЦЬ НЕКАТОРЫЯ ТВОРЫ АЎТАРА:


Рублеўская Людміла
, сапр.: Людміла Іванаўна ШНІП— беларуская паэтэса, пісьменніца, літаратурны крытык.

Нарадзілася 5 ліпеня 1965 ў Мінску ў сям'і служачых. Скончыла аддзяленне архітэктуры Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума (1984). Працавала ў канструктарскім бюро на ВА «Гарызонт». Вучылася на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве (1986—1987), затым перавялася на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ, які скончыла ў 1994 годзе. Працавала загадчыкам аддзела крытыкі ў часопісе «Першацвет», загадчыкам аддзела мовы ў газеце «Наша слова». У 1996-2003 гадах працавала ў штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва»: спачатку ў аддзеле крытыкі, з 2002 — рэдактарам аддзела літаратуры. З 2003 года працуе аглядальнікам аддзела культуры газеты «Советская Белоруссия».

Першы верш надрукавала ў 1983 (газета «Знамя юности»). Аўтар зборнікаў «Крокі па старых лесвіцах» (паэзія, 1990), «Адукацыя» (паэзія, 1990), «Замак месячнага сяйва» (паэзія), «Старасвецкія міфы горада Б» (проза, 2002), кнігі казак для дзяцей «Прыгоды мышкі Пік-Пік» (2000), аўтар аповесцяў «Дзеці Гамункулуса» (2000), «Сэрца мармуровага анёла» (2001), «Пярсцёнак апошняга імператара» (2002), «Ночы на Плябанскіх Млынах» (2007), раманаў «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію» (2007), «Сутарэнні Ромула» (2010), драматычных паэм «Пасля Цэзара», «Першы запавет» і інш. Друкуецца ў рэспубліканскіх выданнях.
Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў (з 1990 года).
Рублевская Л. Жених панны Дануси : мистическая повесть, рассказы / Людмила Рублевская. – Мн. : Маст. лiт., 2012, 302 с.

Мистическая повесть «Ночи на Плебанских Мельницах » - это завораживающие, страшные и волшебные легенды и предания о Минске. Цикл «Старосветские мифы города Б*» - виртуозный синтез античных мифов и реалий белорусского местечка 19-го века. Романтическо-мистическую линию продолжают вошедшие в сборник рассказы, создающие образ шляхетской, рыцарской Беларуси, с прекрасными дамами и оборотнями, прячущимися в старых усадьбах, с преданной и трагической любовью героев. Вас ждет неповторимый сплав ностальгии и юмора, романтизма и интеллектуальной игры.

ПРАПАНОЎВАЮ ПРАЧЫТАЦЬ НЕКАТОРЫЯ ТВОРЫ АЎТАРА:
- Аповесьць - Сэрца мармуровага анёла  
- Апавяданьні - Адзінка  
- Жалезная кнопка  
- Цені забытага карнавалу   
- П'еса - Янук, Рыцар Мятлушкі 
- Аўдыё - Вежу збудую сваю 


Трахімёнак Сяргей Аляксандравіч
,

нарадзіўся 7 лютага 1950 года ў горадзе Карасук, Навасібірскай вобласці.
У 1997 годзе скончыў Свердлоўскі юрыдычны інстытут.
З 1990 года жыве ў Менску. Доктар юрыдычных навук, прафесар. Сябра саюзаў пісьменнікаў Расіі і Беларусі. Сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Першыя публікацыі прозы ў канцы васьмідзесятых у штотыднёвіку «Молодость Сибири», выдавецтве «Молодая гвардия».
У наступным друкаваўся ў часопісах «Неман», «Родник», «Немига», «Авантюрист», «Личная жизнь», «Белорусская думка», «Сибирские огни», «Роман-журнал XXI век», «Наш современник», «Дон» і інш.
Аўтар кніг:
«Игры капризной дамы» - Минск, – 1995;
«Детектив на исходе века» - Москва, - 1996;
«Груз небесный» - Минск, – 1998;
«Заказ на двадцать пятого» - Москва, – 1999;
«Женская логика» - Минск. – 2000;
«Второй уровень» - Минск. - 2001;
«Миллениум в Авсюках» - Минск. – 2004;
«Эхо забытой войны» - Минск. – 2004;
«Заказ на двадцать пятого» - Москва, – 2005;
«К торжественному маршу» - СПб. – 2006;.
«Синдром выгорания» - Минск. – 2007;
«Диалектика игры». Роман. Минск. – 2009;
«Челночная политика». Минск. – 2009;
«Родная крывинка». Минск, – 2009;
«Вепрев и другие». Москва. – 2009;
«Петля Морбут». Минск. –2009;
«Записки «черного полковника». Минск. – 2010;.
«Российский триллер» – Минск. – 2010;
«Белли пуэрри». – Минск, 2010.

Аўтар сцэнараў кіно- і відэафільмаў:
«Дело лейтенанта Приблагина», БТ. – 1995,  
«Этьен» БТ, – 1998,
«Последний из группы «Джек», БТ – 2000,
«Кент», Белвидеоцентр – 2000,
«Спутники «Сатурна», Белвидеоцентр. – 2002,
«Вспоминая Черняховского», Беларусьфильм. – 2004.
«Вика-демебельска байка», Беларусьфильм
«Чуть смелее других», Белвидеоцентр – 2006.
«Терновые венки Олимпа», Беларусьфильм. – 2010.
Трахимёнок С. А. Диалектика игры : роман / Сергей Трахимёнок. – Мн. : Четыре четверти, 2009. – 400 с.

Василий Вепрев, главный герой романа, стал председателем одного из комитетов Государственной Думы России. С первого дня его работы в этой должности к нему стали поступать записки анонимного аналитика, которые весьма точно отражали процессы, происходящие в Думе и в России. Кроме того, неизвестный аналитик занимался расследованием заказных убийств думских депутатов. Стиль изложения материала в записках очень похож на исполнение аналогичных документов его бывшим аналитиком Анисом, который погиб от руки наемного убийцы…

ПРАПАНОЎВАЮ ПРАЧЫТАЦЬ НЕКАТОРЫЯ ТВОРЫ АЎТАРА:
- Родная крывинка 
- Суета сует 
- Игла в квадрате ; Прокурорская кровь ; Цвела черемуха


Федарэнка Андрэй, нарадзіўся 17.01.1964 г. у вёсцы Бярозаўка Мазырскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і.

 У 1983 г. скончыў Мазырскі політэхнікум. Працаваў мулярам будаўнічага ўпраўлення №– 63 у пасёлку Мікашэвічы Лунінецкага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1983-1984). Працаваў транспартным рабочым у Калінкавічах. Скончыў бібліятэчны факультэт Менскага інстытута культуры (1990). Працуе загадчыкам аддзела культуры і навукі часопіса «Полымя». Сябра СП СССР з 1990 г.

 Першыя апавяданні надрукаваў у 1987 г. (часопіс «Маладосць»). У 1989 г. у «Бібліятэцы часопіса «Маладосць» выйшла кніжка прозы «Гісторыя хваробы».

Федарэнка А. М. Нічые : аповесці ; Раман / Андрэй Федарэнка. – Мн. : Маст. літ., 2009. – 430 с. — (Беларуская проза ХХІ стагоддзя)

Аповесці “Нічые”, “Вёска” і раман “Рэвізія”, што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымілі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца гэтыя творы лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.


ПРАПАНОЎВАЮ ПРАЧЫТАЦЬ НЕКАТОРЫЯ ТВОРЫ АЎТАРА:
- Апавяданьні - Мыла 
- Пошласць 
- П'еса - Багаты кватарант  






Comments