Горад ЛІТАРАтУРА.BY запрашае!!!


Вітаю цябе, дарагі дружа!

           Пагадзіся, што не можа сучасны чалавек жыць без кніг. А любоў да кнігі - да беларускай  кнігі - пачынаецца ў школе.  А ці добра ты ведаеш школьную праграму па літаратуры?
      Калі ты звычайны вучань, то, думаю, не раз, рыхтуючыся да чарговага ўрока, ты чуў, як твае бацькі ці бабуля з дзядулем з лёгкасцю ўспаміналі сюжэт апавядання, якое вы вывучаеце, ці нават падказвалі радкі з верша, што задавалі вывучыць на памяць... Прызнайся, што ты ім зайздросціў у той час... 
      Калі ты прымаеш удзел у прадметнай алімпіядзе па беларускай мове і літаратурыто, мабыць, сустракаўся з "літаратурнымі" заданнямі, якія часта выклікаюць цяжкасці...
      Калі ты настаўнік-філолаг (мой калега!), табе таксама будзе што паглядзець у нашым горадзе і знайсці, што прапанаваць сваім вучням.
     Калі ж ты закончыў школу, то хіба табе не хочацца здзівіць сваіх блізкіх і калег ведамі па роднай літаратуры?! 
     Табе ўсё гэта цікава? 
     Тады праект ЛІТАРАтУРА.BY для цябе. Праект гэты нагадвае сабой незвычайны горад. Хадзі, любуйся, знаёмся, успамінай і ... правярай сябе:) 
    У любым выпадку, хто б ты ні быў, прыемнай табе вандроўкі!


У добры шлях!!! 

А не заблукаць  табе дапаможа  карта горада. :)



Подстраницы (31): Смотреть все
Comments