ПАСТУПЛЕННЕ

КАМП'ЮТАРНЫЯ НАВУКІ   І  ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ

НАШЫЯ ПЕРАВАГІ ДЛЯ АБІТУРЫЕНТА:
  • Пасля навучання ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі студэнт атрымліве кваліфікацыю бакалаўра альбо магістра камп'ютарных навук і інфармацыйных тэхналогій, што адпавядае Bachelor of Computer Science, Master in Computer Science у Велікабрытаніі, ЗША - заходнія кампаніі калі шукаюць працаўнікоў-праграмістаў, указваюць гэтую кваліфікацыю. У Беларусі адпаведная кваліфікацыя называецца спецыяліст - "праграміст", "інфарматык", такой кваліфікацыі на захадзе няма і таму для заходніх фірма часта не зразумела што умее рабіць чалавек, на каго ён вучыўся.

  • Паступленне без ЦТ і экзаменаў пасля суразмоўя. Рэгістрацыя абітурыента ў дзяржаўнай базе студэнтаў і абітурыентаў.

  • У нас студэнт мае правы. На старэйшых курсах практычныя курсы фармуюцца па жаданні студэнтаў. У магістратуры практычныя курсы фармуюцца па жаданні студэнтаў.

  • Дыстанцыйны завочны, дзённы бакалаўрыят за 4 гады, а не за 5, як у дзяржаўных беларускіх універсітэтах - такім чынам Вы плаціце меней грошай за адукацыю і хутчэй можаце працаваць як дыпламаваны прафесіянал.

  • Дыплом дзяржаўнага ўзору,  украінскага універсітэту МЕГУ ім. академіка Степана Дем'янчука,  [http://www.regi.rovno.ua/] - адукацыя прызнаецца ў Еўропе згодна Балонскай канвенцыі. Зараз украінскае заканадаўства ў галіне адукацыі прыведзена да патрабаванняў балонскай сістэмы.

  • Практычная накіраванасць - мы даем толькі тыя веды, якія запатрабаваныя рынкам. Курсы (прадметы) і тэорыі ў іх прызначаны для працы спецыяліста ў камп'ютарных навуках і падаюцца з прыкладам іх праграмнай рэалізацыі.


  • Чаму лепей атрымаць адукацыю ў камп'ютарных, кібернетычных навуках?

    Матэрыяльная карысць ад навукі: Стабільныя высокія заробкі  (1500$ сярэдні заробак ў Беларусі - глядзіце сайт, дзе праграмісты паведамляюць пра свой заробак http://salaries.dev.by/), гэта значыць аплата адукацыі акупляецца за 1 год, заўсёды ёсць прапанова працы, многа працы ў замежных карпарацыях, незалежнасць ад беларускіх эканамічных крызісаў.

    Кар'ера:  Кіраўнікі карпарацый маюць ступені магістра, часта і доктара навук, многія  з  фірм узніклі ў вынік стварэння заснавальнікамі новай праграмнай рэчы (facebook, google, oracle).  Нашая спецыяльнасць для тых,  хто хоча ўзняцца на вяршыню сусветнага бізнесу, хто разумееш, што для гэтага патрэбныя навацыі, прычым – створаныя самім табой,  хоча навучыцца іх рабіць;

    Творчасць: Гэта прафесія для тых, каго цягне невядомае, каго не вабіць усё жыццё корпацца на даўно вядомых дзялках, хто хоча займацца новым і быць на перадавым краі ведаў і сваёй навукі; хоча змяніць свет і шукае як, хоча стварыць новы твор, які ацэняць мільёны людзей;

    Чаму вучаць: Мы вучым праграмістаў-кібернетыкаў: праграмістаў вышэйшай кваліфікацыі, якія валодаюць усімі неабходнымі мовамі праграмавання і ведамі камп'ютараў і сетак неабходнымі для любога месца працы, самымі новымі і магутнымі алгарытмамі, умеюць ствараць сваеалгарытмы і пісаць самыя складныя, атаксама – прынцыпова новыя праграмы
        У праграму ўключаныя курсы (навучальныя прадметы) ці главы па самых перадавых тэорыях і практыках, якія знаходзяцца на стрыжні развіцця камп'ютарных навук і кібернетыкі (як агульнай тэорыі для камп'ютарных навук), запатрабаваныя на практыцы і дазваляюць навучэнцам будаваць найбольш эфектыўныя і прыгожыя праграмы. На аснове ўласных вынікаў Інстытута матэматыкі і кібернетыкі, у тым ліку ўласнай тэорыі і ўласна распрацаваных камп'ютарных алгарытмаў падрыхтаваны навучальны цыкл “Кібернетыка” (“Алгарытмы і метады тэорыі ведаў”). Экспертыза гэтых распрацовак праводзілася на прэстыжных міжнародных канферэнцыях вядучых міжнародных кібернетычных арганізацый. 

        Тэарэтычнай асновай цыклу кібернетыкі будзе аэд-тэорыя (другія назвы: тэорыя ведаў, іерархічная матэматыка) – першая матэматычная (і кібернетычная) тэорыя сістэм, якая дазваляе звязваць любыя веды, патрэбныя ў праграме, апісваючы іх аднастайным спосабам (па адной схеме), і арганізуючы такім чынам неабходныя ўзаемадзеянні між гэтых ведаў. “Агульная тэорыя сістэм: матэматычныя асновы” (паводле Месаравіча і Такахары)  лічыцца самай складанай матэматычнай кнігай дваццатага стагоддзя.    Інстытут матэматыкі і кібернетыкі – адна з нешматлікіх устаноў у былым Саюзе, і магчыма адзіная – у Беларусі, у якім працуе група, якая (яшчэ ў 80-я гг.) асвоіла матэматычны апарат дынамічных сістэм (паводле Месаравіча і Такахары), і карысталася ім практычна каля дваццаці год (у якасці элементарнай “цаглінкі”, злучаючы такія элементы па правілах уласнай тэорыі) адпрацавала методыку і мае практычны досвед навучання гэтай тэорыі.`
        Адрозненнем гэтага праекта з'яўляецца тое, што ён створаны самастойна тымі навукоўцамі і выкладчыкамі, якія маюць жаданне развіваць беларускую кампу'ютарную і кібернетычную навуку.

     Праграма навучання бакалаўра адпавядае ўкраінскаму cтандарту на спецыяльнасць Інфарматыка [http://www.fit.knu.ua/uploads/Галузевий%20стандарт%20інформатика.pdf] і Стандарту ЗША на навучанне камп'ютарным навукам [http://www.abet.org/cac-criteria-2014-2015]

    Унікальныя курсы Інстытута матэматыкі і кібернетыкі. 


    Хочаце стаць праграмістам? – паступайце на 1 курс без ЦТ і экзаменаў на бакалаўра камп'ютарных навук і інфармацыйных тэхналогій. Пасля 2 курса многія працуюць па спецыяльнасці. Атрымліваеце дыплом  дзяржаўнага узору, сертыфікаты Інстытута. З 2015 года заканадаўствам устаноўлена форма дыплома у якой тэкстам дыплома запоўнены на англійскай мове з указаннем кваліфікацыі Bachelor of Computer Science - так у заходніх універсітэтах называецца кваліфікацыя, якая сведчыць пра тое, што  гэты дыплом атрымаў прафесіянал, які можа з зрабіць складаныя камп'ютарныя сістэмы, выкарыстоўваючы свае веды ў матэматыцы, камп'ютарнай тэорыі,  алгарытмах, мовах праграмавання.


    Вам патрэбныя веды, але не трэба дыплом пра вышэйшую адукацыю – запісвайцеся на цыкл курсаў Інстытута. У цыкл ўключаныя курсы па самых перадавых сусветных тэорыях і практыках, якія знаходзяцца на стрыжні развіцця камп'ютарных навук і кібернетыкі. Нашыя курсы запатрабаваныя на практыцы і дазваляюць навучэнцам будаваць найбольш эфектыўныя і прыгожыя праграмы. Форма навучання магчымая любая – дзённая, вячэрняя, дыстанцыйная. Заняткі пачынаюцца па меры фармавання групы, запісвацца можна круглы год. На кожны прадмет (C++, адмін. Сеткі, мабільныя сістэмы, ...), выдаецца сертыфікат. Такія сертыфікаты выдаюцца фірмамі пасля курсаў праграмавання і каштуюць навучэнцам курсаў нашмат большых грошай. Сертыфікаты даюць права працаўладкавацца адразу пасля іх атрымання.


    Форма дыплома:



    ЗАТВЕРДЖЕНО

    Наказ Міністерства освіти

    і науки України

    12 травня 2015 року № 525


    Форма диплома бакалавра


    Зображення малого

    Державного Герба України


    УКРАЇНА


    ДИПЛОМ БАКАЛАВРА


    ___ № 000000

    (серія та реєстраційний номер,

    що присвоюється)


    ____________________________________

    (прізвище,

    ____________________________________

    ім’я, по батькові)

    закінчи__ у 20__ році _________________

    __

    ____________________________________

    (найменування вищого

    ____________________________________навчального закладу/відокремленого підрозділу вищого навчального закладу)

    BACHELOR’S DIPLOMA


    ___ № 000000

    (Series, registration number of the diploma)



    ____________________________________

    (Family name)

    ____________________________________

    (Given name(s))

    in 20__ completed the full course of

    __

    ____________________________________

    (Name of institution)

    ____________________________________

    здобу__ ступінь бакалавра


    за спеціальністю _____________________

    ____________________________________

    obtained bachelor’s degree


    field of study_________________________

    ____________________________________

    здобу__ кваліфікацію _________________

    ____________________________________

    ____________________________________

    obtained qualification of________________

    ____________________________________

    ____________________________________

    Посада Підпис Ініціали, прізвище

    керівника або

    іншої уповноваженої

    особи вищого

    навчального закладу М.П.

    "___" _______________ 20__ р.

    (дата видачі)



    Position Name, Surname

    of the head

    of the institution

    of higher learning Seal


    "___" _______________ 20__ р.


    Примітки:

    1. Назва професійної кваліфікації зазначається у разі потреби.

    2. У разі наявності в дипломі будь-яких розбіжностей перевагу має текст українською мовою / In case of any differences in translation the text in Ukrainian shall prevail.

    3. У разі потреби розміщується інформація про легалізацію документа про освіту та/або проставлення апостиля на документі про освіту.



    Директор департаменту вищої освіти С. І. Бондаренко