Асноўныя патрабаванні да вынікаў вучэбнай дзейнасці

Нормы ацэнкі пры выкананні пісьмовых класных и дамашних работ:

8 памылак і больш - 1 бал

7 памылак - 2 балы

6 памылак - 3 балы

5 памылак - 4 балы

4 памылкі - 5 балаў

3 памылкі - 6 балаў

2 памылкі - 7 балаў

1 памылка - 8 балаў

1/2 памылкі - 9 балаў

няма памылак - 10 балаў

Нормы ацэнкі слоўнікавага дыктанта:

10 балаў - 0 памылак, без выпраўленняў 

9 балаў - 0 памылак, 1 выпраўленне на месцы нягрубай памылкі 

8 балаў - 1 выпраўленне на месцы грубай памылкі ці 2 выпраўленні на месцы нягрубай памылкі  

7 балаў - 1 памылка 

6 балаў - 2 памылкі

5 балаў - 3 памылкі

4 балы - 4 памылкі

3 балы - 5 памылак

2 балы - 6 памылак

1 бал - 7 і больш памылак

Класіфікацыя ПАМЫЛАК:

Грубымі лічацца:

Кожная памылка ў слоўнікавым слове лічыцца за асобную памылку (копілюш замест капялюш - 2 памылкі!).

Нягрубымі лічацца наступныя памылкі:


Памылкамі, якія паўтараюцца, лічацца памылкі ў адным і тым жа слове ці формах аднаго і таго ж слова (бероза, берозы, берозай замест бяроза, бярозы, бярозай). Незалежна ад іх колькасці, яны лічацца за адну памылку.

Памылкі на адно вывучанае правіла, дапушчаныя ў розных словах (аднатыпныя памылкі), лічацца ў кожным слове асобнай памылкай (рыпка, каска, лышка замест рыбка, казка, лыжка – правапіс парных па звонкасці/глухасці зычных у сярэдзіне слова).

Напісанні, што з’яўляюцца пад уплывам графікі рускай мовы (і – и), выпраўляюцца, але за памылку не лічацца.

 

Дзве нягрубыя пунктуацыйныя памылкі прыраўноўваюцца да адной грубай.

 

У навучальных работах два выпраўленні на месцы грубых памылак лічацца за адну нягрубую памылку.


У выпадку, калі вучань спісаў практыкаванне, але не прыступіў да выканання задання (заданняў), аб’ём выкананай работы складае 50 %, што адпавядае 4 дапушчаным памылкам.