Асноўныя патрабаванні да вынікаў вучэбнай дзейнасці

Вершы на памяць:

У 3 класе ты будзеш:

Нормы ацэнкі чытання на памяць:

10 балаў - Дакладнае ўзнаўленне тэксту твора. Выразнае чытанне на аснове самастойнай інтэрпрэтацыі аўтарскай пазіцыі. 

9 балаў - Дакладнае ўзнаўленне тэксту твора. Спробы самастойнай інтэрпрэтацыі аўтарскай пазіцыі. Дапускаюцца 1-2 запінкі. 

8 балаў - Дакладнае ўзнаўленне тэксту твора. Выразнае чытанне. Дапускаецца 1 арфаэпічная памылка. 

7 балаў - Дакладнае ўзнаўленне тэксту твора. Выразнае чытанне. Дапускаюцца 2 арфаэпічныя памылкі.

6 балаў - Узнаўленне твора ў поўным аб’ёме. Адзінкавыя выпадкі перастаноўкі, замены слоў, пропуску радкоў. Чытанне з элементамі выразнасці. Дапускае 3-4 арфаэпічныя памылкі. 

5 балаў - Узнаўленне твора не ў поўным аб’ёме (80–90 %) з дапамогай настаўніка; перастаноўка, замена слоў, пропуск радкоў. Чытанне з элементамі выразнасці. Дапускае

5-6 арфаэпічных памылак. 

4 балы - Узнаўленне твора не ў поўным аб’ёме (60–80 %), перастаноўка, замена слоў, пропуск радкоў. Чытанне з элементамі выразнасці. Дапускае 7-8 арфаэпічных памылак, якія выпраўляе з дапамогай настаўніка. 

3 балы - Узнаўленне твора не ў поўным аб’ёме (40–60 %), перастаноўка, замена слоў, пропуск радкоў. Невыразнае, манатоннае чытанне. Дапускае 7-8 арфаэпічных памылак, якія не можа выправіць пры ўказанні на іх. 

2 балы - Фрагментарнае, невыразнае, манатоннае ўзнаўленне часткі твора (20–40 %). Дапускае 9 і больш арфаэпічных памылак, якія выпраўляе з дапамогай настаўніка.

1 бал - Узнаўленне першых радкоў твора або яго фрагмента (менш за 20 %) з памылкамі ў змесце. Невыразнае, манатоннае чытанне. Дапускае 9 і больш арфаэпічных памылак, якія не можа выправіць пры ўказанні на іх. 

Нормы ацэнкі вуснага пераказу:

Нормы ацэнкі навыку чытання ўслых:

10 балаў - Выразнае правільнае беглае чытанне цэлымі словамі ў тэмпе, які адпавядае натуральнаму маўленню, з захаваннем выразнасці і правільнасці. Правільная інтанацыйная перадача эмацыянальнага зместу твора, настрою, стану, пачуццяў герояў з дапамогай сродкаў маўленчай выразнасці (сіла голасу, тон, тэмп, рытм, паўза, лагічны націск). 

9 балаў - Выразнае беглае чытанне цэлымі словамі ў тэмпе, які адпавядае індывідуальнай хуткасці маўлення вучня. Правільная інтанацыйная перадача эмацыянальнага зместу твора, настрою, стану, пачуццяў герояў з дапамогай сродкаў маўленчай выразнасці (сіла голасу, тон, тэмп, рытм, паўза, лагічны націск). Адзінкавыя тэхнічныя памылкі выпраляюцца самастойна. 

8 балаў - Выразнае чытанне цэлымі словамі ў тэмпе, які адпавядае індывідуальнай хуткасці маўлення вучня. Правільная перадача інтанацыі сказа, захаванне патрэбнай даўжыні паўз паміж сказамі і абзацамі, унутры сказаў з апорай на аўтарскія знакі прыпынку. Дапускае адну тэхнічную памылку па сэнсавай здагадцы і/або ў пастаноўцы лагічных націскаў. 

7 балаў - Выразнае чытанне цэлымі словамі ў тэмпе, які адпавядае індывідуальнай хуткасці маўлення вучня. Складовае чытанне цяжкіх слоў (незразумелых па сэнсе і складаных па структуры). Правільная перадача інтанацыі сказа, захаванне патрэбнай даўжыні паўз паміж сказамі і абзацамі, унутры сказаў з апорай на аўтарскія знакі прыпынку. Дапускае 2 тэхнічныя памылкі па сэнсавай здагадцы і/або ў пастаноўцы лагічных націскаў.

6 балаў - Чытанне цэлымі словамі ў запаволеным тэмпе, складовае чытанне цяжкіх слоў (незразумелых па сэнсе і складаных па структуры). Дапускае 3-4 тэхнічныя і/або арфаэпічныя памылкі. Інтанацыйныя недакладнасці; памылкі ў пастаноўцы лагічных націскаў.

5 балаў - Чытанне цэлымі словамі ў запаволеным тэмпе, складовае чытанне цяжкіх слоў (незразумелых па сэнсе і складаных па структуры). Дапускае 5-6 тэхнічных і/або арфаэпічных памылак. Інтанацыйныя недакладнасці; памылкі ў пастаноўцы лагічных націскаў

4 балы - Манатоннае чытанне з элементамі складовага чытання ў запаволеным тэмпе, празмернае расцягванне асобных слоў і складоў. Дапускае 7-8 тэхнічных і/або арфаэпічных памылак, якія выпраўляе з дапамогай настаўніка

3 балы - Манатоннае чытанне з элементамі складовага чытання ў запаволеным тэмпе, празмернае расцягванне асобных слоў і складоў. Дапускае 7-8 тэхнічных і/або арфаэпічных памылак, якія не можа выправіць пры ўказанні на іх. 

2 балы - Манатоннае складовае чытанне ў празмерна запаволеным тэмпе. Дапускае 9 і больш тэхнічных і/або арфаэпічных памылак, якія выпраўляе з дапамогай настаўніка.

1 бал - Манатоннае складовае чытанне ў празмерна запаволеным тэмпе. Дапускае 9 і больш тэхнічных і/або арфаэпічных памылак, якія не можа выправіць пры ўказанні на іх. 

10 балаў - Поўны і дакладны, звязны і паслядоўны пераказ зместу твора. Выразнае, вобразнае маўленне без маўленчых памылак. 

9 балаў - Поўны і дакладны, звязны і паслядоўны пераказ зместу твора з дапамогай настаўніка. Выразнае, вобразнае маўленне без маўленчых памылак. 

8 балаў - Поўны і дакладны, звязны і паслядоўны пераказ зместу твора. Выразнае, вобразнае маўленне з адзінкавымі маўленчымі памылкамі. 

7 балаў - Поўны і дакладны, звязны і паслядоўны пераказ зместу твора з дапамогай настаўніка. Выразнае, вобразнае маўленне з адзінкавымі маўленчымі памылкамі.

6 балаў - Усвядомленае ўзнаўленне зместу твора з пропускам некаторых дэталей, якія перадаюць пачуцці, стан героя. Захаванне паслядоўнасці падзей. Выразнае маўленне з асобнымі маўленчымі памылкамі. 

5 балаў - Усвядомленае ўзнаўленне зместу твора з дапамогай настаўніка. Пропуск некаторых дэталей, якія перадаюць пачуцці, стан героя. Захаванне паслядоўнасці падзей. Выразнае маўленне з асобнымі маўленчымі памылкамі. 

4 балы - Недакладнае, няпоўнае ўзнаўленне зместу твора, парушэнне логікі пераказу. Малавыразнае маўленне са шматлікімі маўленчымі памылкамі. 

3 балы - Недакладнае, няпоўнае ўзнаўленне зместу твора з дапамогай настаўніка. Парушэнне логікі пераказу. Малавыразнае маўленне са шматлікімі маўленчымі памылкамі. 

2 балы - Неўсвядомленае, фрагментарнае ўзнаўленне тэксту твора са шматлікімі маўленчымі памылкамі і працяглымі паўзамі. Парушэнне логікі ў перадачы паслядоўнасці падзей. Слоўнікавы запас абмежаваны.

1 бал - Неўсвядомленае, фрагментарнае ўзнаўленне тэксту твора з дапамогай настаўніка. Дапускае шматлікія маўленчыя памылкі і працяглыя паўзы. Парушэнне логікі ў перадачы паслядоўнасці падзей. Слоўнікавы запас абмежаваны. 

Нормы ацэнкі тэматычнага кантролю:

10 балаў - Высокі ўзровень разумення тэксту і сфарміраванасці чытацкіх уменняў. 100% правільна выкананых заданняў.

9 балаў - Высокі ўзровень разумення тэксту і сфарміраванасці чытацкіх уменняў. 90-99% правільных адказаў.

8 балаў - Дастатковы ўзровень разумення тэксту і сфарміраванасці чытацкіх уменняў. 80-89% правільна выкананых заданняў.

7 балаў - Дастатковы ўзровень разумення тэксту і сфарміраванасці чытацкіх уменняў. 70-79% правільных адказаў.

6 балаў - Сярэдні ўзровень разумення тэксту і сфарміраванасці чытацкіх уменняў. 60-69% правільна выкананых заданняў.

5 балаў - Сярэдні ўзровень разумення тэксту і сфарміраванасці чытацкіх уменняў. 50-59% правільных адказаў. 

4 балы - Здавальняючы ўзровень разумення тэксту і сфарміраванасці чытацкіх уменняў. 40-49% правільна выкананых заданняў.

3 балы - Здавальняючы ўзровень разумення тэксту і сфарміраванасці чытацкіх уменняў. 30-39% правільных адказаў.

2 балы - Нізкі ўзровень разумення тэксту і сфарміраванасці чытацкіх уменняў. 20-29% правільна выкананых заданняў.

1 бал - Нізкі ўзровень разумення тэксту і сфарміраванасці чытацкіх уменняў. 1-19% правільных адказаў. 

Пісьмовая форма кантролю ажыццяўляецца з выкарыстаннем комплекснай работы, якая складаецца з тэксту і заданняў. Вучні самастойна чытаюць літаратурны твор і выконваюць заданні, якія дазваляюць праверыць і ацаніць сфарміраванасць чытацкіх уменняў у галіне работы з тэкстам і інфармацыяй, у тым ліку:

пошук і вылучэнне інфармацыі з тэксту;

інтэграцыю і інтэрпрэтаванне паведамлення тэксту;

асэнсаванне і ацэнку паведамлення тэксту;

выкарыстанне інфармацыі з тэксту.