Ведай на памяць

1. Я.Купала. "Лістапад"

2. А.Русак. "Мой край"

3. Н.Галіноўская. "Сябры прыроды"

4. Я.Колас. "Надышлі марозы..."

5. Ул.Карызна. "Лісце прыляцела"

6. Э.Агняцвет. "Буду настаўнікам"

7. М.Багдановіч. "Перад паводкай"

8. В.Шымук. "Канікулы"

Нормы ацэнкі чытання на памяць:

10 балаў - Дакладнае ўзнаўленне тэксту твора. Выразнае чытанне на аснове самастойнай інтэрпрэтацыі аўтарскай пазіцыі. 

9 балаў - Дакладнае ўзнаўленне тэксту твора. Спробы самастойнай інтэрпрэтацыі аўтарскай пазіцыі. Дапускаюцца 1-2 запінкі. 

8 балаў - Дакладнае ўзнаўленне тэксту твора. Выразнае чытанне. Дапускаецца 1 арфаэпічная памылка. 

7 балаў - Дакладнае ўзнаўленне тэксту твора. Выразнае чытанне. Дапускаюцца 2 арфаэпічныя памылкі.

6 балаў - Узнаўленне твора ў поўным аб’ёме. Адзінкавыя выпадкі перастаноўкі, замены слоў, пропуску радкоў. Чытанне з элементамі выразнасці. Дапускае 3-4 арфаэпічныя памылкі. 

5 балаў - Узнаўленне твора не ў поўным аб’ёме (80–90 %) з дапамогай настаўніка; перастаноўка, замена слоў, пропуск радкоў. Чытанне з элементамі выразнасці. Дапускае

5-6 арфаэпічных памылак. 

4 балы - Узнаўленне твора не ў поўным аб’ёме (60–80 %), перастаноўка, замена слоў, пропуск радкоў. Чытанне з элементамі выразнасці. Дапускае 7-8 арфаэпічных памылак, якія выпраўляе з дапамогай настаўніка. 

3 балы - Узнаўленне твора не ў поўным аб’ёме (40–60 %), перастаноўка, замена слоў, пропуск радкоў. Невыразнае, манатоннае чытанне. Дапускае 7-8 арфаэпічных памылак, якія не можа выправіць пры ўказанні на іх. 

2 балы - Фрагментарнае, невыразнае, манатоннае ўзнаўленне часткі твора (20–40 %). Дапускае 9 і больш арфаэпічных памылак, якія выпраўляе з дапамогай настаўніка.

1 бал - Узнаўленне першых радкоў твора або яго фрагмента (менш за 20 %) з памылкамі ў змесце. Невыразнае, манатоннае чытанне. Дапускае 9 і больш арфаэпічных памылак, якія не можа выправіць пры ўказанні на іх.