Галецкая И.Н., учитель начальных классов ГУО "Средняя школа №12 г. Новополоцка"
10 балаў - Дакладнае ўзнаўленне тэксту твора. Выразнае чытанне на аснове самастойнай інтэрпрэтацыі аўтарскай пазіцыі.
9 балаў - Дакладнае ўзнаўленне тэксту твора. Спробы самастойнай інтэрпрэтацыі аўтарскай пазіцыі. Дапускаюцца 1-2 запінкі.
8 балаў - Дакладнае ўзнаўленне тэксту твора. Выразнае чытанне. Дапускаецца 1 арфаэпічная памылка.
7 балаў - Дакладнае ўзнаўленне тэксту твора. Выразнае чытанне. Дапускаюцца 2 арфаэпічныя памылкі.
6 балаў - Узнаўленне твора ў поўным аб’ёме. Адзінкавыя выпадкі перастаноўкі, замены слоў, пропуску радкоў. Чытанне з элементамі выразнасці. Дапускае 3-4 арфаэпічныя памылкі.
5 балаў - Узнаўленне твора не ў поўным аб’ёме (80–90 %) з дапамогай настаўніка; перастаноўка, замена слоў, пропуск радкоў. Чытанне з элементамі выразнасці. Дапускае
5-6 арфаэпічных памылак.
4 балы - Узнаўленне твора не ў поўным аб’ёме (60–80 %), перастаноўка, замена слоў, пропуск радкоў. Чытанне з элементамі выразнасці. Дапускае 7-8 арфаэпічных памылак, якія выпраўляе з дапамогай настаўніка.
3 балы - Узнаўленне твора не ў поўным аб’ёме (40–60 %), перастаноўка, замена слоў, пропуск радкоў. Невыразнае, манатоннае чытанне. Дапускае 7-8 арфаэпічных памылак, якія не можа выправіць пры ўказанні на іх.
2 балы - Фрагментарнае, невыразнае, манатоннае ўзнаўленне часткі твора (20–40 %). Дапускае 9 і больш арфаэпічных памылак, якія выпраўляе з дапамогай настаўніка.
1 бал - Узнаўленне першых радкоў твора або яго фрагмента (менш за 20 %) з памылкамі ў змесце. Невыразнае, манатоннае чытанне. Дапускае 9 і больш арфаэпічных памылак, якія не можа выправіць пры ўказанні на іх.