Мой горад

Паважаныя сябры! 


Вучні і  настаўнікі  “Гімназіі №1” г. Дзятлава запрашаюць Вас у падарожжа па сваім родным горадзе. Мы гатовы з захапленнем расказаць Вам пра вынікі сваей даследчай дзейнасці ў рамках міжнароднага інтэрнет праекта  Local History” (“Мясцовая гісторыя”) (https://collaborate.iearn.org/space-2/group-104), удзел  у якім быў прысвечаны юбілею нашай навучальнай установы.

 

У сярэднія вякі Вялікае Княства Літоўскае  называлі "краінай замкаў". Праз кожныя 20-30 кіламетраў тут стаялі ўмацаваныя гарады і мястэчкі, прычым апошніх было значна больш. Сляды дзейнасці нашых продкаў у мінулыя стагоддзі мы сустракаем сярод старых вуліц і пабудоў горада. Кожная вуліца і дом маюць сваю гісторыю. Давайце ўважліва прыгледзімся да іх і паглядзім на гісторыю Дзятлава, як на гісторыю аднаго з тыповых мястэчак Беларусі.

                   



Просмотреть Мой горад на карте большего размера