Аб праекце


        Дадзены электронны рэсурс уяўляе сабой    метадычнае суправаджэнне 

адукацыйнага працэсу і накіраваны на дапамогу настаўніку ў падрыхтоўцы  

 і      правядзенні     ўрокаў     і    факультатыўных     заняткаў,    пазакласных 

мерапрыемстваў, дазволіць выкарыстаць розныя формы і метады работы, а 

таксама будзе садзейнічаць павышэнню якасці адукацыйнага працэсу.

     Пры    вялікай     разнастайнасці ЭСН   па   розных   вучэбных   прадметах 

адчуваецца   недахоп    інтэрактыўнага   мультымедыйнага   матэрыялу   на 

беларускай мове,   у    прыватнасці,   па прадмеце "Чалавек і свет".

      Каштоўнасць рэсурсу   «Я пазнаю свет»  заключаецца  ў   тым,  што  ён 

утрымлівае    сістэматызаваны    матэрыял,   які     дазваляе        арганізаваць 

прадуктыўную работу па засваенню вучнямі асноўных ведаў   па   прадмеце 

"Чалавек  і  свет"  у    1-3  класах.   Шматлікае     інтэрактыўнае    напаўненне 

(прэзентацыі, тэсты, крыжаванкі, гульні, практыка-арыентаваныя заданні, 

практыкаванні)     дапаможа    разнастаіць работу    і     зрабіць   яе не толькі 

змястоўнай,    але    і    цікавай,     дасць    магчымасць    павысіць    узровень 

тэарэтычных   ведаў, будзе   спрыяць   развіццю   памяці,   мыслення,   увагі, 

уяўлення.

       Электронны   адукацыйны   рэсурс   можа   быць   выкарыстаны   як   для 

самастойнай работы навучэнца, так і   ў рабоце педагога на ўроках. У якасці 

тэхналагічнай базы   для  выканання   праекта выбраны сайты , дакументы , 

формы,      прэзентацыі   Google,     сэрвісы       web   2.0:       LearningApps.org, 

Slideboom.com, Online Test Pad, Сalameo, WikiWall.

       Увесь матэрыял сістэматызаваны і структураваны ў пэўныя раздзелы. У 


раздзеле "Прэзентацыі"  прапанаваны   мультымедыйныя    прэзентацыі, 

якія    могуць     быць   выкарыстаны   як у гатовым   выглядзе,     так   і    для 

мадэлявання ўласнага ўрока.

        Раздзел "Тэсты" змяшчае тэсты для арганізацыі праверкі ведаў вучняў 

па раздзелах вучэбнай праграмы 1-3 класаў

        Для работы з навучэнцамі, якія маюць высокі ўзровень навучальнасці, 

якія праяўляюць найбольшую   цікавасць   да прадмета, створаны раздзел 

"Алімпіядныя заданні", “Інтэрнэт-алімпіяды”.

       Адпрацаваць      атрыманыя         тэарэтычныя       веды     на     практыцы, 

удасканальваць  разумовыя  аперацыі    навучэнцы    могуць    з    дапамогай 

раздзелаў  "Інтэрактыўныя заданні",   "Крыжаванкі",   "Практыка-

арыентаваныя заданні"“Вучыся праз гульню”,   “Практыкаванні 

для групавой работы". 


        У   раздзелах  "Цікава ведаць" і  "Па старонках  Чырвонай кнігі"  

можна знайсці  цікавыя   факты   і   звесткі  пра  жывёльны  і   раслінны свет.

Замацаванню  і  больш    трываламу   засваенню  тэрмінаў  і  паняццяў,  якія 

вывучаюцца на ўроках, спрыяе раздзел "Слоўнік"


        Пры    падрыхтоўцы     да   ўрокаў     настаўнікі     могуць      скарыстацца 

матэрыяламі         раздзелаў     "Адкрыты ўрок"         і     "Нарматыўныя 

дакументы".

        Змястоўная частка ЭАР падабрана з улікам узросту дзяцей, прынцыпаў 

даступнасці,  навуковасці,    арыентавана    на сувязь  з  жыццёвым вопытам 

навучэнцаў. Інтэрфейс рэсурсу зразумелы і зручны карыстальнікам.

Аўтары:
Творчая група настаЎнікаў дзяржаўнай установы адукацыі
"Поразаўская сярэдняя школа"
Галась Марыя Чаславаўна, настаўнік інфарматыкі, 
Акудовіч Алена Мікалаеўна, 
Крыцкая Валянціна Антонаўна, 
Пачэбут Ала Аляксандраўна, 
Шалкевіч Таццяна Георгіеўна, настаўнікі пачатковых класаў