Ода «Да радасьці»

    Беларускі пераклад Алега Лойкі

    Радасць - iскраў божых ззянне,
    Елiсейскiх нiў уток,
    Святасцi нябёс сяганне,
    Боскасцi святой глыток.
    I зноў чары твае ўрочаць,
    Што суровай модзе ў тон,
    I братамi людзi крочаць
    Пад крыло тваё ў палон.

    Хор.
    Абяртайцеся ж, мiльёны,
    Цалаваць увесь белсвет!
    Браццi, звыш усiх планет
    Бацька наш жыве любёны!..

    Каб удачу велiч ксцiла,
    Сябар сябра выручай,
    А даб'ешся ласкi мiлай, -
    Радасцi лучы ручай!
    Ну, а на зямным на крузе
    Ймеш душу сваёй назваць,
    Ды без водгуку, той вузел,
    Плачучы, а мусiш рваць.

    Хор.
    Велiч - велiчнай кароне,
    Прысягайце ж пекнаце,
    Што мiж ясных зор цвiце,
    Дзе Нязнаны сам на троне!..

    Радасць п'е ж усё, што iсна
    У прыроды на грудзях,
    I дабрак i ненавiснiк
    Следам ружаў бяры шлях.
    Вусны вуснам i кялiхам,
    I выпрабаваным тым,
    Хто, хоць збыты чарвячыхам,
    Будзе ў Бога - херувiм.

    Хор.
    Ў вiр штурхаюць вас, мiльёны?
    Прадчуваеш, свет, Тварца?
    Дык шукай звыш зор вянца,
    Па-над зормi трон ягоны!

    Радасьць, ты - пяром святым,
    У прыроды - вечным кветам,
    Колца велiчнае ты,
    Што ў гадзiннiку сусвету,
    Кветкi ўсе ў цябе каймою,
    Сонцы ўсе, што ў небе ёсць,
    Небасхiлы, што гурмою,
    Сэнс якiх - не наш шчэ госць.

    Хор.
    Сонцам цешся да знямогi,
    Што ў блакiце - пышны пан
    I вядзе, браты, наш стан,
    Як герой, да перамогi.

    Высмее даследчык горка
    Зман, што праўду ўсiм крадзе,
    Да крутых дабра пагоркаў
    Праз пакуты шлях вядзе.
    Веры сонечнай вяршынi,
    Каб сцягам лунаць мiж гор,
    А праз клопату цяснiны
    Бачыць вам анёлаў хор.

    Хор.
    Мужна вам цярпець, мiльёны!
    Лепшы выпакутваць свет!
    Там, вышэй, чым зораў квет,
    Бог вялiкi вытча плёны.

    Боскага - не дакупiцца,
    Гожасць - гожаму бяз меж;
    Хочуць сум, бяда з'явiцца,
    Радасцю i iх усцеш.
    Хай развяжуцца са злосцю,
    Блiзячы ёй саракi,
    Не аплакваюць ёй косцi,
    Не спагадваюць вякi.

    Хор.
    Вiнавайства кнiга, чэзнi!
    Сонечней, вячысты свет!
    Там, вышэй, чым зораў квет,
    Бог пачэснае спачэснiць.

    Радасць пенiцца ў бакале,
    Залацiнак порсткi рух,
    Дух змiрыўшы канiбаллi,
    Двойчы гераiчнiць дух.
    Зрушцеся ж, хто родны, блiзкi,
    Чаркi поўныя - у круг,
    Бiце аж да неба, пырскi,
    Каб лагоднеў добры дух!

    Хор.
    Тым, хто хвалiць зор вытокi,
    Серафiма гiмны з кiм,
    Келiх гэты, добрым iм,
    Што над кветам зор высока!

    Дух гартуй у цяжкiх муках,
    Плач нявiннага сцiшы,
    Прысягай не з-пад прынукi,
    Супраць праўды не грашы,
    Думным, гордым будзь прад тронам,
    Ахвяруючыся ўсiм
    Каранованым каронай
    Без iлжы мiж лет i зiм!

    Хор.
    Круг святы, самкнi ўсiх нас,
    Паклянемся ж вiном гэтым,
    Што нам верным запаветам,
    Паклянемся ў зорны час!
Comments