Галоўная

Беларусь і яе культура ва ўзаемадзеянні з іншымі краінамі і культурамі

Аўтар мае намер разглядзець на Сайце найбольш інтэнсіўныя эпізоды і перыяды знаёмства ў Заходняй Еўропе з беларускай культурай, а таксама эпізоды найбольш плённага ўзаемадзеяння культур – беларускай і заходняй, імпарт беларускай савецкай культу­ры на Захад і «жалезная заслона» для знаёмства з заходняй культурай на Беларусі.

На аснове аналізу матэрыялаў знаёмства ўзаемадзеяння бела­рускай культуры з заходнімі выразна вызначаюцца чатыры зна­чных перыяды:

ПЕРШЫ ПЕРЫЯД. ХVI СТ. БЕЛАРУСЬ ПАД УПЛЫВАМ РЭНЕСАНСА І РЭФАРМАЦЫІ.

ДРУГІ ПЕРЫЯД. XVII –XVIII СТ. БЕЛАРУСЬ У ПРАЦАХ СЛАВІСТАЎ І ЗАХОДНІХ ПАДАРОЖНІКАЎ.

ТРЭЦІ ПЕРЫЯД. ХІХ СТ. АДРАДЖЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ І ЦІКАВАСЦЬ ДА ЯЕ НА ЗАХАДЗЕ.

А. Цікавасць да беларускай вуснай народнай творчасці.

Б. Архіў славянскай філалогіі.

ЧАЦВЁРТЫ ПЕРЫЯД. ХХ СТ. БЕЛАРУСЬ І ЗАХАД

А. Цікавасць у Беларусі да заходнееўрапейскіх плыняў і напрамкаў:тэатр, літаратура і мастацтва.

Б. Першая сусветная вайна

І. Беларусь пад нямецкай акупацыяй

1. Роля нямецкіх вучоных у знаёмстве з Беларуссю ў Германіі.

Rudolf Abicht / Рудольф Абіхт.

2. Акупацыйныя ўлады і БНР.

В. Міжваенны час (1919-1941). БССР – Веймарская рэспу­бліка.

Г. Лёс распаўсюджання беларускай культуры ў час абвастрэння адносін «Усход – Захад».

Д. Імпарт беларускай культуры на Захад пасля другой сусветнай вайны.

Матэрыялы сайта будуць папаўняцца не ў храналагічнай паслядоўнасці, а ў залежнасці ад падрыхтаванасці іх для змяшчэння. Размяшчэнне распачынаецца з чацвёртага перыяду, найбольш распрацаванага і багатага матэрыяламі.