Асноўныя патрабаванні да вынікаў вучэбнай дзейнасці

У 2 класе ты будзеш:

Вершы на памяць:

Ацэнка чытання на памяць:

Высокі ўзровень. Дакладнае ўзнаўленне тэксту твора. Спробы самастойнай інтэрпрэтацыі аўтарскай пазіцыі. Дапускаюцца 1-2 запінкі. 

Дастатковы ўзровень. Дакладнае ўзнаўленне тэксту твора. Выразнае чытанне. Дапускаюцца 1-2 арфаэпічныя памылкі.

Сярэдні ўзровень. Узнаўленне твора ў поўным ці не ў поўным (80–90%) аб’ёме. Адзінкавыя выпадкі перастаноўкі, замены слоў, пропуску радкоў. Чытанне з элементамі выразнасці. Дапускае 5-6 арфаэпічных памылак. 

Здавальняючы ўзровень. Узнаўленне твора не ў поўным аб’ёме (40–80 %), перастаноўка, замена слоў, пропуск радкоў. Чытанне з элементамі выразнасці. Дапускае 7-8 арфаэпічных памылак, якія выпраўляе з дапамогай настаўніка. Ці Невыразнае, манатоннае чытанне. Дапускае 7-8 арфаэпічных памылак, якія не можа выправіць пры ўказанні на іх. 

Нізкі ўзровень.  Фрагментарнае, невыразнае, манатоннае ўзнаўленне часткі твора (20–40 %). Дапускае 9 і больш арфаэпічных памылак, якія выпраўляе з дапамогай настаўніка. Ці ўзнаўленне першых радкоў твора або яго фрагмента (менш за 20 %) з памылкамі ў змесце. Невыразнае, манатоннае чытанне. Дапускае 9 і больш арфаэпічных памылак, якія не можа выправіць пры ўказанні на іх. 

Ацэнка вуснага пераказу:

Высокі ўзровень. Поўны і дакладны, звязны і паслядоўны пераказ зместу твора з дапамогай настаўніка. Выразнае, вобразнае маўленне без маўленчых памылак. 

Дастатковы ўзровень. Поўны і дакладны, звязны і паслядоўны пераказ зместу твора з дапамогай настаўніка. Выразнае, вобразнае маўленне з адзінкавымі маўленчымі памылкамі.

Сярэдні ўзровень. Усвядомленае ўзнаўленне зместу твора з пропускам некаторых дэталей, якія перадаюць пачуцці, стан героя. Захаванне паслядоўнасці падзей. Выразнае маўленне з асобнымі маўленчымі памылкамі. 

Здавальняючы ўзровень. Недакладнае, няпоўнае ўзнаўленне зместу твора з дапамогай настаўніка. Парушэнне логікі пераказу. Малавыразнае маўленне са шматлікімі маўленчымі памылкамі. 

Нізкі ўзровень.  Неўсвядомленае, фрагментарнае ўзнаўленне тэксту твора з дапамогай настаўніка. Дапускае шматлікія маўленчыя памылкі і працяглыя паўзы. Парушэнне логікі ў перадачы паслядоўнасці падзей. Слоўнікавы запас абмежаваны. 

Ацэнка чытання ўслых:

Высокі ўзровень. Выразнае беглае чытанне цэлымі словамі ў тэмпе, які адпавядае індывідуальнай хуткасці маўлення вучня. Правільная інтанацыйная перадача эмацыянальнага зместу твора, настрою, стану, пачуццяў герояў з дапамогай сродкаў маўленчай выразнасці (сіла голасу, тон, тэмп, рытм, паўза, лагічны націск). Адзінкавыя тэхнічныя памылкі выпраляюцца самастойна. 

Дастатковы ўзровень. Выразнае чытанне цэлымі словамі ў тэмпе, які адпавядае індывідуальнай хуткасці маўлення вучня. Складовае чытанне цяжкіх слоў (незразумелых па сэнсе і складаных па структуры). Правільная перадача інтанацыі сказа, захаванне патрэбнай даўжыні паўз паміж сказамі і абзацамі, унутры сказаў з апорай на аўтарскія знакі прыпынку. Дапускае 2 тэхнічныя памылкі па сэнсавай здагадцы і/або ў пастаноўцы лагічных націскаў.

Сярэдні ўзровень. Чытанне цэлымі словамі ў запаволеным тэмпе, складовае чытанне цяжкіх слоў (незразумелых па сэнсе і складаных па структуры). Дапускае 5-6 тэхнічных і/або арфаэпічных памылак. Інтанацыйныя недакладнасці; памылкі ў пастаноўцы лагічных націскаў

Здавальняючы ўзровень. Манатоннае чытанне з элементамі складовага чытання ў запаволеным тэмпе, празмернае расцягванне асобных слоў і складоў. Дапускае 7-8 тэхнічных і/або арфаэпічных памылак, якія не можа выправіць пры ўказанні на іх. 

Нізкі ўзровень. Манатоннае складовае чытанне ў празмерна запаволеным тэмпе. Дапускае 9 і больш тэхнічных і/або арфаэпічных памылак, якія не можа выправіць пры ўказанні на іх. 

Ацэнка тэматычнага кантролю:

Высокі ўзровень. Высокі ўзровень разумення тэксту і сфарміраванасці чытацкіх уменняў. 100 (90-99)% правільных адказаў.

Дастатковы ўзровень. Дастатковы ўзровень разумення тэксту і сфарміраванасці чытацкіх уменняў. 80-89 (70-79)% правільна выкананых заданняў.

Сярэдні ўзровень. Сярэдні ўзровень разумення тэксту і сфарміраванасці чытацкіх уменняў. 60-69 (50-59)% правільных адказаў. 

Здавальняючы ўзровень. Здавальняючы ўзровень разумення тэксту і сфарміраванасці чытацкіх уменняў. 40-49 (30-39)% правільна выкананых заданняў.

Нізкі ўзровень. Нізкі ўзровень разумення тэксту і сфарміраванасці чытацкіх уменняў. 20-29 (1-19)% правільна выкананых заданняў.

Пісьмовая форма кантролю ажыццяўляецца з выкарыстаннем комплекснай работы, якая складаецца з тэксту і заданняў. Вучні самастойна чытаюць літаратурны твор і выконваюць заданні, якія дазваляюць праверыць і ацаніць сфарміраванасць чытацкіх уменняў у галіне работы з тэкстам і інфармацыяй, у тым ліку:

пошук і вылучэнне інфармацыі з тэксту;

інтэграцыю і інтэрпрэтаванне паведамлення тэксту;

асэнсаванне і ацэнку паведамлення тэксту;

выкарыстанне інфармацыі з тэксту.