Ёсць паэты, чыё асабістае жыццё вельмі цесна звязана з іх грамадскай дзейнасцю. Такім быў Пятрусь Броўка, заўсёды актыўны, энэргічны, адданы справе чалавек.
Пётр Усцінавіч Броўка нарадзіўся 25 чэрвеня 1905 года ў вёсцы Пуцілкавічы Ушацкага раёна на Віцебшчыне ў сялянскай сям’і. Вёска Пуцілкавічы была невялічкая, усяго каля шаснаццаці хат з саламянымі стрэхамі і маленькімі вокнамі.
З пяцігадовага ўзросту Пятрусь быў памочнікам у вясковага пастуха. Як не хацелася рана ўставаць, калі вочы цяжка было расплюшчыць, але настойлівы голас бабкі Тэклі быў няўмольным.
Народны паэт Беларусі. Нарадзіўся на Віцебшчыне. Скончыў БДУ. Удзельнік Вялікай Айчыннай выйны. З 1945 г. – галоўны рэдактар часопіса “Полымя”, у 1948–1967 гг. – старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, у 1967– 1980 гг. – галоўны рэдактар Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. Лаўрэат Ленінскай прэміі, Дзяржаўных прэмій СССР і БССР.