Салідарнасць з незалежнымі медыямі Беларусі

Media Solidarity Belarus


Кампанія па падтрымцы незалежных медыяў і журналістаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій

Support to independent Belarusian media and journalists under repressions

Наша місія / Our mission

Мы падтрымліваем незалежных журналістаў, іншых супрацоўнікаў медыя Беларусі і рэдакцыі недзяржаўных медыяў, якія падвяргаюцца ціску за сваю прафесійную дзейнасць. Без іх працы ні беларусы, ні свет не даведаюцца пра тое, што адбываецца ў краіне насамрэч. Журналістыка - не злачынства. Свабода прэсы - гэта свабода ўсіх нас.

We support independent Belarusian journalists, media workers and non-state newsrooms that are under pressure for their professional activity. Without them Belarusians and the world will not learn about the real events unfolding in Belarus. Journalism is not a crime. Freedom of the press means freedom of the nation.

Як дапамагчы і атрымаць дапамогу/ How to help us and to get help

  • Звярнуцца па нашую дапамогу можна праз гэтую форму/ Please, use this Google Form to apply for help https://forms.gle/7jZNfzVYEm6hKC778

  • Ахвяраваць на нашыя мэты можна праз /You can donate to our campaign through

Paypal: http://bit.ly/mediapaypal21

Facebook https://bit.ly/mediasol2022

Як мы прымаем рашэнні? / How do we make decisions?

  • Кожная заяўка разглядаецца і параўноўваецца з прыярэтэтамі кампаніі і фінансавымі магчымасцямі. Калі трэба, мы раімся з партнёрскімі арганізацыямі ў Беларусі і па-за яе межамі. Калі рашэнне прынята, мы звязваемся і паведамляем, як можам дапамагчы. Нават калі мы не можам дапамагчы самі, мы часта можам звязаць вас з тымі, хто акажа дапамогу. / Each application is reviewed and compared to the priorities of our campaign and our financial resources. If needed, we consult with Belarus-based and foreign partner organizations. When we take the decision, we inform the person about the ways we can help. Even if we cannot help ourselves, we often can connect you with someone who can.

Што мы не падтрымліваем? /What we don't support:

  • Штрафы/Fines. Гэтым займаецца нашая партнёрская ініцыятыва #BY_help, іх форма - па спасылцы. / This is done by our partners #BY_help, their application form is available here.

  • Заяўкі на стварэнне новых матэрыялаў і развіццё медыйнага патэнцыялу/Applications to create new content or newsroom capacity building. Наша кампанія рэагуе на пільныя праблемы, але не займаецца сталай падтрымкай стварэння кантэнту. Але вы можаце падаць заяўку на краўдфандынг нашым партнёрам Press Start / Our campaign reacts to urgent problems and needs but we do not provide regular support to content creation. However, you can send the pitch to crowdfund for your story to our partner Press Start.

  • Супрацоўнікаў (у тым ліку былых) дзяржаўных медыяў/Workers of state media (including ex-workers). Усе, хто звольніўся або каго звольнілі з дзяржаўнай медыяарганізацыі за погляды, могуць падаць заяўку ў наш партнёрскі фонд BySOL/ Everyone who was fired or quit their job at a state news organization can apply for support to our partner fund BySOL.


Мы збіраем сродкі і аказваем наступныя віды падтрымкі

We raise funds for and provide the following support

Сродкі абароны

Personal protection equipment

Адзенне і галаўныя ўборы, маскі, аксесуары, неабходныя для прафесійнага асвятлення вулічных акцый ва ўмовах небяспекі.

Clothes, helmets, masks, other accessories vital for street protests coverage in dangerous conditions.

Часовая рэлакацыя

Relocation support

Часовы выезд за межы свайго сталага пражывання для тых медыяпрафесіяналаў і іх сем'яў, жыццю і/або бяспецы якіх пагражаюць / Temporary relocation residence for media professionals whose safety and/or life are threatened due to their work - and their families.

Стыпендыі для журналістаў у патрэбе

Stipends for journalists in need

Фінансавая падтрымка для тых журналістаў, што часова страцілі даход з-за дзеянняў уладаў (пазбаўлены акрэдытацыі, траўмы падчас працы і г.д.)/ Financial support to journalists who have temporarily lost income due to government's actions (loss of accreditation, injuries etc).

Падтрымка устойлівасці рэдакцый

Support of sustainability of newsrooms

Падтрымка рэдакцый у пошуку спосабаў разнастаіць крыніцы даходаў ва ўмовах ціску і несправядлівых абмежаванняў з боку дзяржавы / Support to newsrooms in their search for ways to diversify income streams in conditions of pressure imposed by the state.

Пытанні? Questions?

Звяжыцеся з намі па адрасе /Сontact us at

Twitter @MediaSOL_BY

mediasol [at] belarus97 [dot] pro