Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗА)

     Беларуска-Амерыканскае Задіночаньне была заснавана ў 1949 годзе ў Нью- Ёрку.

Першая  падрыхтоўчая  зборка  адбылася  ў  чэрвені ў Брукліне, а 31 ліпеня ў іспанскай частцы Гарлему на 100-Іст вуліцы ў Мангатане адбыўся арганізацыйны сход, на якім і была ўтвораная БАЗА. 

Закладальнікамі БАЗА былі  Мікола Гарошка, Мікола Дарашэвіч, Уладзімір Машанскі, Янка Станкевіч, Янка Ніхаёнак, Аляксандр Орса і Міхась Тулейка.

У 1950 годзе арганізацыя атрымала афіцыйнае прызнанне з боку амерыканскіх уладаў.

Старшынямі Галоўнай ўправы выбіраліся : 
Мікола Гарошка             1949 - 1952 , 1965 - 1967 г.
Францішак Кушаль        1952 - 1954 г.
Міхась Тулейка              1954 - 1957 г.
Мікола Кунцэвіч             1957 - 1959 г.
Канстанцін Мярляк        1959 - 1963 г.
Станіслаў Станкевіч      1963 - 1965 г.
Уладзімір Курыла          1967 - 1969 г.
Вячаслаў Станкевіч       1969 - 1971 г.
Расьціслаў Гарошка      1971 - 1975 г.
Антон Шукелойць          1975 - 2007 г.
Вячаслаў Станкевіч       2007 - 2011 г.
Ганна Сурмач                 2011 - 2013 г. , 2015 г. ----  

      Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне складаецца з шэрагу мясцовых структураўаддзелаў і мясцовых гурткоў ад Нью-Ёрку да Каліфорніі. Кожная структура выбірае сваю мясцовую ўправу.

Згуртаваньне Беларускай Mоладзі ў Амэрыцы (ЗБМА) зяўляецца афіліяванай арганізацыяй БАЗА. ЗБМА гуртуе маладых беларусаў, даючы ім магчымасьць браць удзел у сяброўскай, культурнай і адукацыйнай дзейнасьці, як часткі беларуска-амэрыканскага грамадзтва.

Кіраўніцтва ўсяе дзейнасьці БАЗА канцэнтруецца ў Галоўнай Управе, якая складаецца з Рады Дырэктараў і выканаўчай Управы. БАЗА дзейнічае паводле свайго Статуту і амэрыканскіх законаў, якім падлягаюць некамерцыйныя і сяброўскія арганізацыі.

Сябры БАЗА бяруць удзел у справаздачна-выбарчых мясцовых сходах і агульных Кангрэсах, плацяць сяброўскія складкі і атрымоўваюць выданьні БАЗАмесячную газэту “Беларус” і англамоўны квартальнік Biełarus   (https://www.facebook.com/belarusian.review ,            https://www.linkedin.com/pub/belarusian-review/aa/a30/46?trk=pub-pbmap ) . 

НАШЫ МЭТЫ  

  • садейнічаць захаваньню і распаўсюджваньню беларускай культуры і гісторыі
  • спрыяць укладу беларусаў у амерыканскае грамадства
  • забяспечваць падтрымку сябрам арганізацыі
  • паведамляць амерыканскаму грамадству і кіраўніцтву пра гісторыю і культуру беларусаў і стан спраў у сучаснай Рэспубліцы Беларусь
  • абароне традыцыйных беларускіх каштоўнасьцяў, дэмакратычнага развіцьця, павагі да правоў чалавека ў сучаснай Рэспубліцы Беларусь 
  • сумесна са Згуртаваньнем беларусаў Канады (ЗБК) каардынаваць дзейнасьць беларусаў паўночнай Амерыкі
  • кантраляваць і ўносіць свой уклад у выданне кніг і перыядычных выданняў на беларускія тэмы
  • супрацоўнічаць з іншымі арганізацыямі ЗША ў адносінах да пытанняў, якія маюць агульны інтарэс

СТАТУТ   Беларуска-амерыканскага Задзіночаньня  (PDF)  

Кіраўніцтва Галоўнай управы БАЗА                                 (ад 8 чэрвня 2015 г.) :  

                    Старшыня   -                 Ганна Сурмач, e-mail: surmacova@gmail.com  

                    Заступнік старшыні  -  Вячаслаў Бортнік, e-mail: amnesty_by@gmx.net 

                    Сакратар   -                   Натальля Федарэнка, e-mail: fedorenko_ns@yahoo.com  

Выйсці на сувязь

SelectionFile type iconFile nameDescriptionSizeRevisionTimeUser