Чайка Георгій Мацвеевіч

Кіраўскі раён

БИОГРАФИЯ

Нарадзіўся ў в. Гута Кіраўскага раёна 22 красавіка 1917 г. У 1937 г. закончыў Бабруйскую фельчарска-акушэрскую школу і быў прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў фельчарам у адной з авіячасцей Забайкальскай ВА.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў кастрычніку часць папала ў акружэнне ў раёне Вязьмы і калі выйшла з яго, перайшла к партызанскай барацьбе з ворагам. З ліпеня 1944 г. Чайка Г. М. у партызанскім злучэнні імя Кірава – кулямётчык, камандзір узвода, роты, батальёна па знішчэнні груп і гарнізонаў паліцэйскіх і немцаў. У ліпені 1944 г. дэмабілізаваўся па раненні і да жніўня 1949 г. працаваў загадчыкам Кіраўскага раённага аддзела аховы здароўя. Потым – загадчыкам малярыйнай станцыі, Алянскім ФАПам, фельчарам станцыі хуткай дапамогі, рэнтгенлабарант у раённай бальніцы. У 1980 г. выйшаў на пенсію.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны ІІ ступені, Баявога Чырвонага Сцяга, медалямі «За адвагу», «Партызан Айчыннай вайны» І ступені.

Ордэнам Айчыннай вайны Чайка Г. М. узнагароджаны за падрыў ротай, якой ён камандаваў, варожага эшалону з жывой сілай і баявой тэхнікай на ўчастку чыгункі Бабруйск – Жлобін у ліпені 1942 г., за разгром паліцэйскага гарнізону ў в. Багданаўка і нямецкага гарнізону ў в. Гарадзец Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. Ордэнам Баявога Чырвонага Сцяга ўзнагароджаны за паспяховы разгром нямецкіх гарнізонаў у в. Стаўпішчы, Выжары, Падсёлы, а таксама за актыўны ўдзел у рэйкавай вайне.

Памёр 8 лютага 1987 г.

ФОТО